21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Трэба выратоўваць унiкальную шатровую царкву

19.09.2009 14:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Трэба выратоўваць унiкальную шатровую царкву

Карэспандэнт вывучаў сiтуацыю

 

Дарэчы, асвяцiў гэты храм сам патрыярх Цiхан (1865—1925)

Пасля публiкацыi ў "Звяздзе" пра турыстычны маршрут па Полацкiм раёне ў вiцебскi карпункт пачалi тэлефанаваць чытачы. Нагадаю, артыкул называўся "Да Дуброўскага i Рымскага-Корсакава ..." Дарэчы, адна жыхарка Полацка прызналася, што нават i не ведала пра такiя цiкавыя будынкi, аб якiх расказвалася ў артыкуле.

Госць з Санкт-Пецярбурга Пётр Бальшакоў, якi прыехаў з сям'ёй да беларускiх сваякоў на адпачынак, папрасiў каардынаты турыстычнай фiрмы, каб паехаць на дзянёк па месцах, дзе ёсць што паглядзець. "Звязду" выпiсвае ягоны брат.

Многiх зацiкавiла iнфармацыя пра ўнiкальны праваслаўны храм, пабудаваны ў 1908—1910 гадах, якi ў свой час хацелi вывезцi амерыканцы. Ужо тое, што будаўнiцтва гэтай сямейнай царквы фiнансаваў сваяк знакамiтага кампазiтара Рымскага-Корсакава, цiкава. Болей за тое — вялiкую цiкавасць яна выклiкае яшчэ i таму, што асвяцiў яе, як мне расказаў краязнаўца Вiктар Карасёў, патрыярх Цiхан. А калiсьцi ён быў архiепiскапам у Дзiсне. I царква ў Мышчыне знаходзiлася на тэрыторыi епархii, дзе ён служыў...

Насамрэч царква ўключана ў турыстычны маршрут. Як расказаў краязнаўца, яна перададзена епархii i ахоўваецца дзяржавай. Але ў якiм яна стане?

— Трэба як мага хутчэй выратаваць Свята-Iверскi храм, што ў вёсцы Мышчына Полацкага раёна, ад далейшага разбурэння. Мы — тутэйшыя, якiм не ўсё роўна, што будзе з храмам, шукаем ахвяравальнiкаў. Адзiн дзелавы чалавек ужо зацiкавiўся, паабяцаў дапамагчы грашыма, — распавядае краязнаўца Вiктар Карасёў. Краязнаўца сам паставiў шмат помнiкаў вядомым землякам i ў гонар розных знакавых для раёна падзей таксама. — Добра, што вы ў "Звяздзе" ўзнiмаеце гэтую тэму. Так, прыедуць турысты, падзiвяцца, сфатаграфуюцца. Але... Цi шчырым i насамрэч прыемным будзе ўражанне ад таго, якой царкву ўбачаць?

Пасля рэстаўрацыi храм можа стаць насамрэч жамчужынай архiтэктурнай спадчыны не толькi нашага рэгiёна, але i ўсёй Беларусi. Адразу бачна: па сваёй архiтэктуры царква ўнiкальная (на фота) — так званага шатровага тыпу. Уваход вянчае масiўны арачны ганак на фiгурных калонах. Ёсць падвал. Пабудавана царква з бутавага каменю i цэглы. Вышынёй храм разам з крыжам не менш за 25 метраў... А ўявiце сабе, якiм прыгожым быў iканастас з белай керамiкi. Старажылы добра памятаюць, якiм ён быў.

Краязнаўца расказаў мне, што царкву спрабавалi адрэстаўраваць яшчэ ў гады "перабудовы".

Тады святар айцец Пётр з блаславення ўладыкi Полацка-Глыбоцкай епархii пачаў патроху адраджаць храм. Менавiта тады, паводле ягоных слоў, амерыканцы i выказалi жаданне фiнансаваць разборку царквы i перавоз яе за акiян.

— Потым царква была перададзена Шпакоўшчынскаму праваслаўнаму прыходу, — працягвае Вiктар Карасёў. — Не хапала грошай на рамонт i аднаўленне, ды i цяпер iх няма. Пасля таго, як святар з прыхода памёр, царква наогул гадоў шэсць была зачыненая. I толькi ў мiнулым годзе з блаславення ўладыкi Полацкага i Глыбоцкага Феадосiя мы разам са старшынёй сельскага Савета зрэзалi замок i ўвайшлi ў храм. Унутры вiльготна падчас атмасферных ападкаў, бо дах храма працякае. А вось, бачыце, на даху бярозкi i пустазелле растуць. Добра, што хоць невялiчкi касметычны рамонт у храме зрабiлi. У храме рэдка праводзяць службы. Неабходна як мага хутчэй капiтальна пачаць рамантаваць царкву. Бо маруднасць абыдзецца даражэй...

Неабыякавыя людзi спадзяюцца на асабiстую падтрымку ў аднаўленнi рэдкага па сваёй архiтэктурнай форме храма з боку старшынi аблвыканкама Аляксандра Косiнца. Пры iм актыўна аднаўляюцца храмы. Вось нядаўна храм-прыгажун адчынiў у абласным цэнтры насупраць вiцебскай ратушы. Шмат увагi надаецца i развiццю ўязнога турызму.

Я звязаўся з прэс-сакратаром Вiцебскага аблвыканкама i расказаў пра храм, пра тое, што людзi, дарэчы, не толькi вернiкi, просяць увагi да праблемы. Ён падзякаваў за iнфармацыю i абяцаў абавязкова давесцi да ведама адказных асобаў аб наяўнасцi праблемы. Спадзяёмся на тое, што ўрэшце, доўга не зацягваючы, пачнецца сапраўднае адраджэнне храма.

Аляксандр ПУКШАНСКI.

Полацкi раён.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля публiкацыi ў "Звяздзе" пра турыстычны маршрут па Полацкiм раёне ў вiцебскi карпункт пачалi тэлефанаваць чытачы. Нагадаю, артыкул назыв
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика