На МТФ “Рассвет” КУВСП імя Маркава ў параўнанні з мінулым годам валавы надой малака павялічыўся амаль на тры тысячы кілаграмаў. 21.by

На МТФ “Рассвет” КУВСП імя Маркава ў параўнанні з мінулым годам валавы надой малака павялічыўся амаль на тры тысячы кілаграмаў

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

628 (Копировать)Пасля халоднай і засушлівай вясны ў пачатку чэрвеня ў рэшце рэшт прыйшло цяпло і доўгачаканыя дажджы. Гэта найлепшым чынам паспрыяла на рост травы на пашы. Такая станоўчая акалічнасць паўплывала на валавыя надоі малака ў сельгаспрадпрыемствах.

Каля вёскі Малонка утрымліваецца дойны статак КУВСП імя Маркава ў колькасці 300 галоў. Гэтыя каровы з МТФ “Рассвет”. У цэлым па гаспадарцы за суткі аператары машынняга даення атрымліваюць амаль дзевяць з паловай тон малака. Гэта добры паказчык. У параўнанні з мінулым годам валавы надой павялічыўся амаль на тры тысячы кілаграмаў ці на 144 працэнты. Сярэдні надой на адну карову складае 12, 79 кілаграмаў.

Кіраўніцтва, адміністрацыя сельгаспрадпрыемства задаволеныя селетнімі вынікамі ў жывёлагадоўлі, надоямі малака. Заўсёды ў наяўнасці для корму жывёле ёсць і канцэнтраты, што, безумоўна, вельмі важна для паўнацэннага рацыёну буйной рагатай жывёлы.

Аператары машыннага даення, жывёлаводы таксама зацікаўлены ў высокіх надоях, бо ад гэтага напрамую залежыць і іх заработная плата.

Сяргей РАЙЧОНАК.

623 (Копировать)

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости о Коронавирусе)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика