Тэхналогіі прыходзяць на дапамогу. 21.by

Тэхналогіі прыходзяць на дапамогу

26.11.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Лічбавыя копіі дакументаў Вялікага Княства Літоўскага, якія захоўваюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Францыі, магчыма, перададуць у Беларусь
Такую магчымасць абмеркавалі на сустрэчы ў Мінску міністр культуры Беларусі Павел Латушка і прэзідэнт Нацыянальнай бібліятэкі Францыі Бруна Расін. Таксама былі абмеркаваны магчымасці рэалізацыі сумесных праектаў, звязаных з арганізацыяй навуковых даследаванняў і вывучэннем фондаў нацыянальных бібліятэк абедзвюх краін, вырабам лічбавых копій дакументаў. Бруна Расін пацвердзіў магчымасць перадачы беларускаму боку лічбавых копій дакументаў ВКЛ.
У ходзе падрыхтоўкі ў Беларусі да памятных мерапрыемстваў з нагоды 200-годдзя вайны 1812 года сумесным праектам можа стаць віртуальная рэканструкцыя матэрыялаў вядомага бібліяфіла і мецэната Івана Каладзеева, частка якіх захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
Удзельнікі сустрэчы адзначылі ўзаемную зацікаўленасць у пашырэнні і актывізацыі беларуска-французскага супрацоўніцтва ў сферы культуры, адбыўся зацікаўлены абмен думкамі па актуальных пытаннях развіцця двухбаковых кантактаў у сферы бібліятэчнай справы.
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі таксама адбылося падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж нацыянальнымі бібліятэкамі Беларусі і Францыі.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лічбавыя копіі дакументаў Вялікага Княства Літоўскага, якія захоўваюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Францыі, магчыма, перададуць у Беларусь
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика