Самая каштоўная спадчына. 21.by

Самая каштоўная спадчына

26.11.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Тэатральная кар’ера народнага артыста Беларусі Аляксандра Ткачонка пачыналася пасярод прыгожых краявідаў Наваградчыны
Акцёр Аляксандр Ткачонак у жыцці і на сцэнеСітуацыя на гастролях, згадвае вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага, склалася надзвычайная: у спектакль “Адзіны спадчыннік” па п’есе Жана Франсуа Рэньяра тэрмінова спатрэбіўся ўвод. Гэта значыць: новы акцёр, які раней не іграў у спектаклі. І рэжысёр Уладзімір Маланкін за тыдзень зрабіў Жэронта, галоўнага героя, з юнага Аляксандра: ён тады, у 1975-м, якраз прыйшоў у Рускі тэатр пасля Тэатральна-мастацкага інстытута. Цяпер з лёгкім гумарам згадвае, як, выстраліўшы першую фразу “Добры дзень, дарагі плямяннік!”, ён так расхваляваўся, што ўшчэнт забыўся далейшы тэкст! Яркае уражанне ад таго дэбюта — ігралі акцёры летнім цёплым вечарам на прыродзе, пад адкрытым небам. Натуральнымі дэкарацыямі былі сцены аднаго са старажытных замкаў Наваградчыны, а гледачы былі вельмі ахвотныя на апладысменты.Акцёр Аляксандр Ткачонак у жыцці і на сцэне
Між іншым, сёлета ў Рускім спектакль “Адзіны спадчыннік”, які дзякуючы А. Ткачонку стаў візітнай карткай тэатра, ігралі ўжо ў тысячны раз. Выйшаў народны артыст на сцэну ў ролі любімага ім Жэронта і нядаўна — напярэдадні 60-гадовага юбілею, хоць прызнаецца: у 24 гады іграць старога яму было нашмат цікавей.
У Аляксандра Ткачонка дзясяткі роляў у тэатры — як фарсавых, гратэскных, так і глыбока псіхалагічных. Ён паспяхова здымаецца ў кіно: рэжысёры бачаць яго інтэлігентам, урачом. З нядаўніх работ — роля ўрача ў расійскім серыяле “Вольф Месінг” — там, дарэчы, занята нямала беларускіх акцёраў. А створаны ім вобраз доктара ў фільме “Жыў-быў доктар” кінастудыі “Ленфільм” (1984 год) многія помняць, любяць і па сёння. Аляксандр тым не менш па ментальнасці, светаадчуванні — глыбока беларускі акцёр. З ліку знакавых у яго жыцці на сцэне — ролі “шукальніка справядлівасці” Лявона ў спектаклі “Раскіданае гняздо” па п’есе Янкі Купалы, а таксама Петрака ў “Знаку бяды” паводле Васіля Быкава. “Калі я “прымерваў” ролю Петрака, а мая калега, сябар Вольга Клебановіч шукала шлях да Сцепаніды, мы абодва згадалі, што маем вясковыя карані, — успамінае Аляксандр. — І гэта нам дапамагло глыбей зразумець, раскрыць яркія беларускія характары. Вольга ў дзяцінстве жыла ў Грэску, на Случчыне, я — у маіх дарагіх бабуль у Бешанковіцкім раёне Віцебшчыны. І калі мы ўвялі адметныя дыялектныя словы — нашы вобразы задыхалі, ажылі... Тады я і зразумеў, якая гэта вялікая сіла — родная мова”.
Аляксандр Ткачонак, даючы юбілейныя інтэрв’ю, не саромеецца казаць, што родам ён з простых працаўнікоў: адзін дзед ляснік, другі — майстар на ўсе рукі. Не музам і бацька служыў: вядомы майстр-самавук узначальваў нават таварыства рацыяналізатараў і вынаходнікаў на Мінскім заводзе халадзільнікаў. І ў гэтых людзей, ганарыцца акцёр, можна было павучыцца прыстойнасці ў стаўленні да працы, чуйнасці да блізкіх. Што і лічыць сваёй галоўнай спадчынай, з якой ахвотна чэрпаюць жыццёвыя сілы і дзве ягоныя дачкі. А яму, калі цяжкавата бывае ў будзённасці, згадваюцца даўнія гастролі на старажытнай Наваградчыне, пад адкрытым небам. І тады, гаворыць, быццам і неба ў душы становіцца болей…

Іван Ждановіч

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тэатральная кар’ера народнага артыста Беларусі Аляксандра Ткачонка пачыналася пасярод прыгожых краявідаў Наваградчыны
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика