Адкуль прыляцела “Маланка”?. 21.by

Адкуль прыляцела “Маланка”?

26.11.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Полацкі Музей беларускага кнігадрукавання папаўняецца экспанатамі ад суайчыннікаў замежжа
У музеі, які сёлета святкуе 20-я ўгодкі, створана выстава “Ад старадрукаў да лаўрэатаў” — з найбольш каштоўных падарункаў, атрыманых за апошнія гады.
Як паведамілі супрацоўнікі музея, папоўнілася і калекцыя выданняў беларускага замежжа. Сярод новых паступленняў — газета “Сябры” за 2003 год, яе выдавец — Маскоўскі клуб беларусаў. Шэраг нумароў бюлетэня-газеты “Маланка” паступілі з Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага. А на перададзеных у музей кішэнных каляндарыках бачна, як нашы суайчыннікі святкуюць у Прыбайкаллі Дзяды і Гуканне вясны. Дарэчы, “Маланку” рэдагуе старшыня суполкі Алег Рудакоў, які сам родам з вёскі Бяздзедавічы Полацкага раёна. Ён па магчымасці наведвае родныя мясціны, а цяпер і сын Алега, Аляксей, вярнуўся на зямлю продкаў — вучыцца ў Полацкім дзяржуніверсітэце.

Янка Яцкавец

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Полацкі Музей беларускага кнігадрукавання папаўняецца экспанатамі ад суайчыннікаў замежжа
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика