Дзе шукаць жыллё, калі хочаш, каб дзеці хадзілі ў беларускамоўны садок і школу? Сумная карта для бацькоў беларусаў
21.02.2020 11:08
—
Новости Экономики
| realt.by
Источник материала: realt.by Звычайна людзі шукаюць сабе жыллё па некалькіх параметрах. Перш за ўсё, зразумела, па цане. А вось на другім месцы (асабліва для тых, у каго ёсць дзеці) знаходзіцца наяўнасць школ і дзіцячых садкоў. Сёння бывае складана знайсці не только добрую школу ці гімназію, а нават увогуле хоць якую-небудь школу. Яшчэ большыя праблемы будуць у тых бацькоў, якія хочуць, каб іх дзеці навучаліся на беларускай мове. Сённня, у Міжнароджны дзень роднай мовы, мы разам з ТБМ высвятляем, дзе такія школы і садкі ёсць, а таксама спрабуем зразумець, чаму іх так мала. Да таго ж - мы стварылі карту беларускамоўных школ і садкоў у Беларусі. "Зараз мы назіраем няпросты шлях павароту да роднай мовы"Старшыня Таварыства беларускай мовы і былы депутат Палаты Прадстаўнікоў Алена Анісім летась паспрабавала высветліць стан беларускамоўнай адукаціі ў Беларусі. Для гэтага яна даслала дзясяткі запытаў по раёнах краіны. Адказы прыйшлі не ад усіх. І нават у тых адказах, што ёсць, часам змешчаны проста адпіскі. Напрыклад: Таму мы разам з Таварыствам беларускай мовы сабралі далёка не ўсе патрэбныя звесткі, аднак і яны паказваюць, што беларуская мова ў адукацыі выціснутая (ў асноўным) за межы гарадоў. Алена Анісім каменціруе сітуацыю з беларускамоўным навучаннем у дзіцячых садках і школах так: - У нашай краіне пасля рэферэндуму 1995 года быў узяты курс на поўнае знішчэнне адукацыі на беларускай мове. Таму не было створана ніводнай дзяржаўнай навучальнай установы на беларускай мове вышэйшай адукацыі, беларускую мову выцеснілі з сярэдне-спецыяльных устаноў. У педуніверсітэтах настаўнікаў розных прадметаў вучылі толькі па-руску. У выніку ў школы з беларускай мовай навучання прыходзілі выпускнікі-педагогі без прафесійнага валодання роднай мовай. Таму нават у тых вясковых школах, якія ёсць, працэс навучання даволі часта вядзецца па-руску. Паколькі ў сувязі з моцнымі ўнутранымі працэсамі Зараз мы назіраем няпросты шлях павароту да роднай мовы з боку розных прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці. Гэты працэс падштурхнулі працэсы ва Украіне, Крыме, ДНР... Тое, што мы даўно сцвярджалі пра непасрэдную сувязь мовы і незалежнасці Беларусі, пачалі разумець і некаторыя дзяржаўныя мужы. Самае галоўнае - нам трэба штодня гаварыць па-беларуску ўсюды, з усімі. Дамагацца адкрыцця школ і садкоў на беларускай мове. А таксама дамагчыся дзейнасці напачатку хаця б аднаго ўніверсітэта з навучаннем на роднай мове. Беларуская мова сыходзіць у вёску, але і там яна паступова знікаеДва гады таму Мінадукацыі Больш дакладных і актуальных афіцыйных звестак ад Мінадукацыі мы не знайшлі. Аднак у статыстычным зборніку Так, па стане на 5 верасня 2018 года, у краіне дзейнічае 3803 дзіцячыя садкі. Аднак колькасць іх зніжаецца. Гэта можна ўбачыць у наступнай табліцы: Карта беларускамоўных школ і дзіцячых садкоўЗ тых даных, якія атрымалася сабраць, мы стварылі карту-інфаграфіку. Тут паказана, дзе больш за ўсё знаходзіцца беларускамоўных школ і садкоў. Бачна, што большасць з iх знаходзіцца ў сельскай мясцовасці. Усе школы і дзіцячыя садкі, якія улічаны ў нашай інфаграфіцы, вядуць не толькі навучанне, але і справаздачу на беларускай мове. У звестках для інфаграфікі некаторыя ўстановы палічаны двойчы - і як школа, і як садок, бо вельмі часта ў сельскай мясцовасці працуюць не школы ці садкі асобна, а вучэбна-педагагічныя комплексы.
Чытайце таксама: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Звычайна людзі шукаюць сабе жыллё па некалькіх параметрах. Перш за ўсё, зразумела, па цане. А вось на другім месцы (асабліва для тых, у каго ёсць дзеці) знаходзіцца...
|
|