На адной з вуліц Гомеля супрацоўнікі МНС сабралі 8,5 кг ртуці
06.05.2010 13:31
—
ЧП
|
Як паведамілі ў цэнтры прапаганды і навучання абласнога ўпраўлення МНС, на вуліцы Фядзюнінскага спецыялісты «Гомельэнерга» 5 мая праводзілі рамонтныя работы на падстанцыі. Падчас работ яны знайшлі тры гумовыя ёмістасці з ртуццю. Адна з іх была пашкоджана. На месца здарэння выехалі супрацоўнікі МНС, якія правялі дэмеркурызацыю на плошчы выяўлення небяспечнага рэчыва, сабралі 10 грамаў ртуці, якая вылілася з ёмістасці. Усяго ў трох кантэйнерах аказалася 8,5 кг ртуці. Як яна апынулася каля падстанцыі, будзе высвятляць міліцыя. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамілі ў цэнтры прапаганды і навучання абласнога ўпраўлення МНС, на вуліцы Фядзюнінскага спецыялісты «Гомельэнерга» 5 мая праводзілі рамонтныя работы на...
|
|