Упалявалі аленя — пазбавіліся волі, аўтамабіля і 8 млн. рублёў
18.06.2010 10:48
—
ЧП
|
Суд Жыткавіцкага раёна вынес прысуд у дачыненні да двух браканьераў, якія забілі высакароднага аленя ў Нацыянальным парку «Прыпяцкі».
Жыхар вёскі Найда, работнік прадпрыемства меліярацыйных сістэм, прыгавораны да трох гадоў пазбаўлення волі за незаконнае набыццё і захоўванне зброі і боепрыпасаў (ч. 2 арт. 295 КК) і незаконнае паляванне з выкарыстаннем у якасці сродку высочвання і пераследавання аўтамабіль (ч. 4 арт. 282 КК). Яго хаўруснік, жыхар Жыткавічаў, работнік ААТ «Жыткавічылес», прыгавораны да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прыгавору на два гады. У апошняга таксама быў канфіскаваны аўтамабіль. Салідарна злачынцы павінны кампенсаваць урон, нанесены нацыянальнаму парку, у памеры больш як 8 млн. рублёў. 17 чэрвеня прысуд увайшоў у законную сілу, паведаміў пракурор Жыткавіцкага раёна Сяргей Зайцаў. Паводле яго слоў, у ноч з 30 на 31 студзеня 2010 года абвінавачаныя на аўтамабілі »Фальксваген» з выкарыстаннем незарэгістраванай паляўнічай стрэльбы, у забаронены час, без адпаведнага дазволу і ў забароненым месцы здабылі асобіну высакароднага аленя. З месца злачынства браканьеры ўцяклі. Супрацоўнікі парку паведамілі аб здарэнні ў мясцовую міліцыю, і злачынцы былі выкрытыя па гарачых слядах.Пры вобыску ў доме аднаго з браканьераў былі знойдзены і канфіскаваны незарэгістраваныя наразны карабін, паляўнічая стрэльба і боепрыпасы. Расследаваннем крымінальнай справы займалася пракуратура Гомельскай вобласці. «Браканьеры былі даволі сурова пакараныя, але гэта, магчыма, прымусіць падумаць іншых грамадзян, ці варта аўчынка вырабу», — падкрэсліў пракурор. У Нацыянальным парку «Прыпяцкі» паведамілі, што папуляцыя аленя ў парку складае каля 300 асобін. Першапачатковы дазвол на правядзенне палявання на аленя каштуе прыкладна 800—900 тыс. рублёў. У залежнасці ад здабычы парнакапытнага гэтая сума павялічваецца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Суд Жыткавіцкага раёна вынес прысуд у дачыненні да двух браканьераў, якія забілі высакароднага аленя ў Нацыянальным парку «Прыпяцкі». Жыхар вёскі Найда,...
|
|