П’яны кіроўца ў Мінску пратараніў «Нісан» і ледзь не забіў чатырох чалавек
18.06.2010 12:06
—
ЧП
|
Выпадак адбыўся 17 чэрвеня каля 22.00.
П’яны кіроўца на «Фольксвагене‑Туран» рухаўся з боку вуліцы Янкоўскага па вуліцы Гарэцкага. На рагу з Рафіева праехаў на чырвонае святло і ўрэзаўся ў «Нісан‑Мікра», а затым выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з «Рэно‑Кліа». У выніку кіроўца «Нісана», а таксама два дарослыя пасажыры і дзіця (2000 года нараджэння) атрымалі цяжкія цялесныя пашкоджанні: пераломы, страсенні галаўнога мозгу і г.д. Усе яны былі шпіталяваныя.Машына таксама моцна пацярпела: самага юнага пасажыра давялося дэблакаваць супрацоўнікам Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Яшчэ адзін п’яны кіроўца ў той жа дзень трапіў у ДТЗ у Заслаўі на легкавым БМВ. Ён не справіўся з кіраваннем, урэзаўся ў ліхтар і загінуў на месцы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выпадак адбыўся 17 чэрвеня каля 22.00. П’яны кіроўца на «Фольксвагене‑Туран» рухаўся з боку вуліцы Янкоўскага па вуліцы Гарэцкага. На рагу з Рафіева праехаў на...
|
|