Уласная дача — за дзяржаўны кошт?. 21.by

Уласная дача — за дзяржаўны кошт?

17.04.2012 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Крымінальная справа, заведзеная ў дачыненні да галоўнага інжынера рамонтна-будаўнічага ўпраўлення ААТ "Віцязь", перададзена ў пракуратуру Віцебскай вобласці.

На стадыі папярэдняга следства ўстаноўлена, што пры ажыццяўленні будаўніча-мантажных работ на аб'ектах рамонтна-будаўнічага ўпраўлення ён даваў незаконныя ўказанні па адгрузцы будаўнічых матэрыялаў, якія потым апынуліся на яго дачным участку.

— Падначаленыя баяліся, што іх могуць звольніць ці пазбавіць прэміі, таму выконвалі патрабаванні кіраўніка, — расказала Іна Гарбачова, афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці. — Так, пачынаючы з 2008 года па красавік мінулага года РБУ ААТ "Віцязь" выступала падрадчыкам пры ўзвядзенні 80-кватэрнага дома ў Віцебску. Адначасова ў ліпені мінулага года галоўны інжынер дае незаконныя ўказанні бухгалтэрыі аплаціць кошт 1500 штук цэглы, нібыта неабходных для ўзвядзення сцен дома, які будуецца. Цэглу ў выніку прывезлі на яго дачны ўчастак.

Аналагічным чынам здзяйсняўся крадзеж бардзюраў, раствору, бетону, абліцовачнага каменю, цэменту і іншых будаўнічых матэрыялаў. Некаторыя муляры, якія павінны былі выконваць работы на аб'ектах, насамрэч будавалі дом для галоўнага інжынера. Было таксама ўстаноўлена, што здзяйсненню злачынства спрыяла і адсутнасць належнага кантролю за працай. Шэраг кіраўнікоў ААТ "Віцязь" прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Пакалечыў дзіця

Двухгадовае дзіця з Хойнікаў тэрмінова шпіталізавана ў Гомельскую абласную бальніцу з цяжкімі траўмамі галавы.

Як расказалі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, раніцай яго 22-гадовая маці адзначала Вялікдзень разам з 57-гадовым непрацуючым знаёмым. Пасля сумеснага распіцця алкаголю грамадзянін нечакана схапіў хлопчыка, вынес з кватэры на лесвічную пляцоўку і некалькі разоў ударыў аб бетон. У дачыненні да затрыманага заведзена крымінальная справа.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

У выпаленай траве знайшлі гаспадара...

Бліжэй да вечара на прысядзібным участку ў вёсцы Вендзелева Валожынскага раёна суседзі знайшлі цела загінулага са слядамі апёкаў.

— Гэта быў гаспадар, 42-гадовы мужчына. Побач з ім выгарала сухая трава на плошчы 0,1 гектара, — паведаміў рэдакцыі галоўны спецыяліст цэнтра прапаганды і навучання пры Мінскім абласным упраўленні МНС Аляксей Рак. — Прычыны здарэння высвятляюцца. Пажар яшчэ да прыбыцця падраздзяленняў выратавальнікаў ліквідавалі самі мясцовыя жыхары.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Крымінальная справа, заведзеная ў дачыненні да галоўнага інжынера рамонтна-будаўнічага ўпраўлення ААТ "Віцязь", перададзена ў пракуратуру Віцебскай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика