Па факце гібелі ў Вілейцы дзіцяці, збітага BMW, распачалі крымінальную справу. 21.by

Па факце гібелі ў Вілейцы дзіцяці, збітага BMW, распачалі крымінальную справу

08.11.2016 16:04 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: sk.gov.by

Па факце гібелі ў Вілейцы дзіцяці, збітага BMW, распачалі крымінальную справу. Артыкул — "парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека" (ч. 2 арт. 317 КК).

Трагічнае здарэнне адбылося ўвечары ў нядзелю, 6 лістапада. Аўтамабіль збіў каляску, у якой знаходзіўся 5-месячны хлопчык. Праз некалькі гадзін ён памёр у бальніцы ад атрыманых цяжкіх траўмаў. Як піша ў Facebook афіцыйная прадстаўніца УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог, легкавіком кіраваў 26-гадовы жыхар Вілейскага раёна. Ён аб'язджаў няроўнасці дарогі пры выездзе з горада і выехаў на сустрэчную паласу. А там яму насустрач ішла маладая жанчына з каляскай.

Цяпер следчыя вывучаюць абставіны ДТЗ, праводзяцца допыты, прызначаныя экспертызы, вывучаецца асоба падазраванага. Паводле папярэдніх дадзеных, кіроўца быў цвярозы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sk.gov.by Па факце гібелі ў Вілейцы дзіцяці, збітага BMW, распачалі крымінальную справу. Артыкул — "парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика