Дырэктара станцыі тэхабслугоўвання падазраюць у падпале аўтамабіля. 21.by

Дырэктара станцыі тэхабслугоўвання падазраюць у падпале аўтамабіля

29.01.2018 13:58 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: МНС

У Віцебску дырэктара адной са станцый тэхабслугоўвання падазраюць у падпале аўтамабіля, яго затрымалі. Пра гэта БЕЛТА паведаміла афіцыйная прадстаўніца УСК па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава.  

Як паведамляла Еўрарадыё, Volkswagen Passat загарэўся ў Віцебску на стаянцы ўначы 26 студзеня. Агонь пашкодзіў пярэднюю левую частку і маторны адсек. Адразу ўзнікла падазрэнне, што адбыўся падпал. Высветлілася, што машына належыць відэаблогеру Яўгену Куляшову, які вядомы сваімі скандаламі менавіта з СТА. Па іншай версіі, аўтамабіль аформлены на 26-гадовую беспрацоўную жанчыну.

Крымінальная справа распачатая па артыкуле “наўмыснае знішчэнне ці пашкоджанне маёмасці, здзейсненае агульнанебяспечным спосабам або якое пацягнула прычыненне страт у буйным памеры”. Следства працягваецца. Прызначаныя экспертызы, мэтай якіх — высвятленне прычын узгарання і кошту аўтамабіля.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: МНС У Віцебску дырэктара адной са станцый тэхабслугоўвання падазраюць у падпале аўтамабіля, яго затрымалі. Пра гэта БЕЛТА паведаміла афіцыйная...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика