1 красавіка — Уваскрэсенне Хрыстова. 21.by

1 красавіка — Уваскрэсенне Хрыстова

30.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>


Паважаныя каталіцкія вернікі Пастаўшчыны!
Шаноўныя святары, сёстры законныя!

Шчыра віншуем вас з галоўным святам усяго хрысціянскага свету — Вялікаднем, які сімвалізуе непарыўную сувязь пакаленняў, аб’яд­ноў­вае агульнай радасцю, адклікаецца ў сэрцах веруючых непахіснай надзеяй. І ў наш вірлівы час людзі чэрпаюць у ім сілы, імкнуцца да таго, каб у сем’ях панавалі любоў і згода, павага і ўзаемаразуменне. Няхай гэта найвя­лікшае свята напоўніць вас міласэрнасцю, спакоем, а ўзнёслы пасхальны настрой дапамагае кожнаму верніку ў справе духоўнага ўдасканалення, абнаўляе ваша жыццё і са­дзейнічае новым поспехам.

Сяргей ЧЭПІК, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Пётр КУРТО, старшыня раённага Савета дэпутатаў

Паважаныя землякі-католікі!

Сардэчна віншую вас з Вялікаднем! Пасхальныя дні заклікаюць нас цаніць самы каштоўны дар — жыццё, захоўваць спакой у сваёй душы, быць шчырымі і адкрытымі, любіць бліжніх. Менавіта міласэрнасць, чуласць, спагада з’яўляюцца неад’емнымі рысамі характару беларусаў. Няхай гэта вялікае хрысціянскае свята ўмацоўвае сем’і, дапамагае верыць, спадзявацца і любіць. Жадаю ўсім моцнага здароўя, поспехаў, здзяйснення запаветных мар, шчасця.

Сяргей ЗЯМЧОНАК, дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

 Умілаваныя браты і сёстры ў Хрысце!

Прыміце шчырыя віншаванні разам з радаснай весткай: Хрыстос сапраўды ўваскрос! Гэта не проста вестка, а вялікая гістарычная падзея, якая сведчыць аб Божай любові да ўсяго свету, чалавецтва і кожнага з нас. Вялікдзень — цудоўная нагода адказаць узаемнасцю Богу, аднаўляючы падчас святой Літургіі хросныя абяцанні і вызнаючы сваю веру ў Езуса Хрыста — Сына Божага, які «дзеля нас, людзей, і дзеля нашага збаўлення сышоў з неба, стаў чалавекам, быў замучаны і пахаваны. І на трэці дзень уваскрос паводле Пісання».

Дарагія вернікі! Няхай Уваскрослы Пан у гэты святы час яшчэ раз дакранецца да нашых сэрцаў, ачышчаных праз вялікапоснае пакаянне, і напоўніць верай і мудрасцю, каб мы маглі з пакорай прымаць усе праблемы і цяжкасці штодзённага жыцця, быць вернымі вучнямі і нястомнымі прапаведнікамі Хрыстовай перамогі над смерцю, нянавісцю і эгаізмам. Хрыстос уваскрос!

Ксёндз-дэкан Павел САМСОНАЎ, пробашч дунілавіцкага касцёла

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> Паважаныя каталіцкія вернікі Пастаўшчыны! Шаноўныя святары, сёстры законныя! Шчыра віншуем вас з галоўным святам усяго хрысціянскага свету — Вялікаднем, які...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика