Раскруціліся з Ліды да «ТІВО», або Што агульнага ў Нацыянальнай бібліятэкі і дзіцячага садка №16?
20.06.2018
—
Разное
|
– Такога сайта сапраўды больш няма. Можаце не шукаць. Перш чым штосьці ствараць, мы праманіторылі інтэрнэт-прастору, – расказвае Эла Уладзіміраўна. – А дапамагалі нам яго стварыць (на бясплатнай, спонсарскай аснове) спецыялісты студыі «PAST MASTER» з якой наш сад вядзе супрацоўніцтва з 2013 года. Менавіта ў такім фармаце сайт з 2015 года, і дзіцячы садок разам с распрацоўшчыкамі ўжо прымаў удзел у «ТІВО-2016» (атрымаў спецыяльны дыплом). Затым з гэтым жа праектам дашкольная ўстанова брала ўдзел у конкурсе «Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт-2016» і таксама заняла прызавое месца. – Мы рухаліся, развіваліся, удасканальваліся – і вырашылі паўдзельнічаць у «ТІВО-2018», – гаворыць Эла Арэхва. – Ганарымся тым, што сярод столькіх канкурсантаў (усяго 330 у дзесяці намінацыях, а ў намінацыі «Адукацыя і навука» – 99) наш сайт заняў другое месца. Настаўнік-дэфектолаг, а па сумяшчальніцтву мадэратар сайта Святлана Дарафей падчас узнагароджання Зазірнём жа на сам сайт... Ён арыентаваны на ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу: педагогаў, бацькоў, дзяцей. Але найпершыя і найчасцейшыя наведвальнікі сайта – гэта бацькі. Ім цікава ўсё: і жыццё ў садку, і паслугі, і навіны. За змястоўны аспект адказвае загадчыца садка Эла Арэхва, за тэхнічны бок – настаўнік-дэфектолаг, а па сумяшчальніцтве мадэратар сайта Святлана Дарафей (на здымку). Асобнай увагі заслугоўваюць цікавыя аўтарскія рубрыкі – напрыклад, «Браты нашы меншыя». Дзеці з задавальненнем расказваюць аб сваіх гадаванцах і робяць з імі фота. Увогуле, уся інфармацыя аб дзецях дэманструецца на сайце са згоды бацькоў. Або такія рубрыкі, як «Татаў клуб», дзе не толькі даюцца парады па выхаванні, але і дэманструюцца відэарэпартажы з пасяджэнняў клуба. Яшчэ адна цікавая рубрыка – «Асабістыя старонкі групы». У ёй – фота выхаванцаў і тых, хто з імі працуе. Націснуўшы на фота, адкрываем асабістую старонку кожнага дзіцяці і даведваемся, хто ён і які, чым цікавіцца, што гавораць аб ім бацькі, педагогі і сам ён у інтэрв’ю. Сайт мае высокую наведвальнасць. 60-70 наведвальнікаў у дзень для сайта дашкольнай установы – добры паказчык. Нездарма ва ўстанове працуюць над яго павышэннем: напрыклад, праводзяць унутраныя конкурсы для дзяцей з выхадам на пляцоўку сайта, арганізоўвюць адкрытае галасаванне (на сайт выходзяць шматлікія родзічы дзяцей, былі выпадкі, што нават з-за акіяна, ЗША). Актывізуюць магчымасці зваротнай сувязі: тут ёсць не толькі абавязковыя «Адно акно», «Задай пытанне», але і магчымасць пад кожнай навіной або фотаздымкам пакінуць свой каментарый. – Калі мы рыхтаваліся да конкурсу, то палепшылі навігацыю на сайце, ажывілі рубрыкі і большы акцэнт зрабілі на відэаматэрыялах, – адзначае Эла Уладзіміраўна. – У рамках супрацоўніцтва са службамі РАНС, ДАІ, выратавальнай станцыяй даём не дзяжурныя памяткі, а анлайн-кансультацыі. – Сайт працуе на беларускім правайдары hoster.by, і мы лічым, што гэта лепшы хостынг у Беларусі, – дадае мадэратар сайта Святлана Дарафей. – Лідар рынка, надзейны, аказвае якасныя паслугі. Сайт адаптыўны: дома чалавек можа праглядаць яго з камп’ютара, ноўтбука, у машыне – з планшэта, на вуліцы – са смартфона. І кожны раз з лёгкасцю і камфортам атрымліваць патрэбную інфармацыю. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такога сайта вы яшчэ не бачылі... Здавалася б, няўжо на бяскрайняй прасторы Інтэрнэта можна чамусьці здзіўляцца? Аказваецца, можна. Не верыце? Тады зайдзіце на сайт...
|
|