У пятніцу нашаму земляку, ганароваму грамадзяніну горада Нясвіжа Анатолю Бутэвічу споўнілася 70 год. У свой юбілей выдатны пісьменнік, перакладчык, асветнік, культурны і дзяржаўны дзеяч завітаў на малую радзіму. Ва ўрачыстай абстаноўцы старшыня Нясвіжскага райвыканкама Генадзь Салавей уручыў Анатолю Іванавічу Ганаровую грамату Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта.
Нарадзіўся Анатоль Бутэвіч на хутары Язавец у сялянскай сям’і. У 1956 годзе разам з бацькамі перасяліўся ў в. Баяры. Вучыўся ў Вя-лікаліпскай васьмігадовай школе. У 1966 г. скончыў Сноўскую сярэднюю школу, затым — аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагіч-нага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1971). Працаваў рэдактарам Беларускага тэле-графнага агенцтва, намеснікам рэдактара газеты “Чырвоная змена”, дырэктарам рэспубліканскага выдавецтва “Мастацкая літаратура”, у ЦК ЛКСМБ і ЦК КПБ. Быў старшынёй Дзяржаўнага камітэта па друку, міністрам інфармацыі, міністрам культуры і друку Рэспублікі Беларусь, Генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у Гданьску, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Румыніі, галоўным спецыялістам упраўлення мастацтваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Зараз працуе ў складзе Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА. Адзначаны ганаровым знакам Беларускага фонду культуры. На ім значыцца: “Рупліўцу. Стваральніку”.
Найбольш вядомыя творы Анатоля Бутэвіча: “Сем цудаў Беларусі”, “У гасцях у вечнасці”, “Званы Нямігі”, “За наміткай гісторыі”, “Адвечны покліч Радзімы”, “Каралева не здраджвала каралю, або Каралеўскае шлюбаванне ў Новагародку”, “Таямніцы Мірскага замка. Падарожжа па сівых мурах з Адамам Міцкевічам”, “Таямніцы Нясвіжскага замка”.
На фота: з 70-гадовым юбілеем Анатоля Бутэвіча віншуе старшыня Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў Валерый Лазюк.
Наталля ЕРМАШЭНКА.