В Гродненской области выбирают лучший сайт. 21.by

В Гродненской области выбирают лучший сайт

10.09.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама аб’яўляе конкурс на лепшы сайт дзяржаўнай установы або арганізацыі.


Мэтай правядзення конкурсу з’яўляецца ўдасканаленне афіцыйных сайтаў дзяржаўных устаноў, прадпрыемстваў і арганізацый Карэліцкага раёна. Прыняць удзел у конкурсе могуць усе дзяржаўныя ўстановы, якія маюць афіцыйныя сайты.

Конкурс праводзіцца завочна ў два этапы. Адборачны этап, якім будзе кіраваць арганізацыйны камітэт пры райвыканкаме, будзе доўжыцца з 1 верасня 2018 года па 15 студзеня 2019 года.

Удзельнікам неабходна запоўніць спецыяльную форму (глядзіце ніжэй), і адправіць яе да 15 снежня 2018 года ў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі на адрас: г.п. Карэлічы, пл. 17 Верасня, 9, каб. 83 ці па электроннай пошце на адрас: kultkor@tut.by з пазнакай “Конкурс”.


Журы адборачнага этапу вызначыць удзельнікаў фіналу з ліку арганізацый і прадпрыемстваў, якія зоймуць першыя 3 пазіцыі ў кожнай намінацыі.

Конкурс праводзіцца ў наступных намінацыях: “Адукацыя і навука”, “Культура, забавы і мерапрыемствы”, “Карпаратыўныя і тэматычныя Інтэрнэт-рэсурсы, “Здароўе і медыцына”, “Спорт”, “Для дзяцей і юнацтва” і інш.

У кожнай намінацыі вызначаецца дыпламант I, II і III ступені. Удзельнік, які набярэ максімальную колькасць балаў у агульным рэйтынгу, стане абсалютным пераможцам конкурсу.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама аб’яўляе конкурс на лепшы сайт дзяржаўнай установы або арганізацыі. Мэтай
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика