На пажары ў псіхдыспансеры пад Смаргонню загінуў пацыент. 21.by

На пажары ў псіхдыспансеры пад Смаргонню загінуў пацыент

12.12.2019 11:26 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Пажар у псіхдыспансеры ў Жодзішках / grodno.mchs.gov.by

12 снежня ў 8:07 смаргонскім ратавальнікам паведамілі пра пажар у вёсцы Жодзішкі. Загаранне адбылося ў псіхіятрычным дыспансеры, размешчаным у гэтай вёсцы, адзначае прэс-служба МНС. 

Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай пажару стаў тэлевізар, які загарэўся ў фае на другім паверсе будынка.

Прыбыўшы на месца выкліку, супрацоўнікі МНС пабачылі, што калідор і памяшканні дыспансера запоўненыя моцным дымам. Да прыбыцця ратавальнікаў персанал эвакучваў 51 пацыента. 

Пры разведцы супрацоўнікі МНС выявілі, што 66-гадовы пацыент загінуў. А вось 80-гадовую пацыентку байцы МНС змаглі выратаваць і вынесці на свежае паветра. 

Ратавальнікі не дапусцілі распаўсюджванне пажару за межы фае.

Эвакуіраваных людзей часова размясцілі ў суседнім будынку. Акалічнасці здарэння высвятляе следча-аператыўная група.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пажар у псіхдыспансеры ў Жодзішках / grodno.mchs.gov.by 12 снежня ў 8:07 смаргонскім ратавальнікам паведамілі пра пажар у вёсцы Жодзішкі. Загаранне адбылося ў псіхіятрычным...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика