Жыхар Барысава аддаў міліцыянерам гранату без чэкі. 21.by

Жыхар Барысава аддаў міліцыянерам гранату без чэкі

20.12.2019 18:50 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Граната, якая аказалася муляжом / minobl.mvd.gov.by

Жыхар Барысава аддаў міліцыянерам гранату без чэкі. Як інфармуе прэс-служба МУС, здарэнне адбылося 20 снежня каля 12:35. 45-гадовы мужчына падышоў да супрацоўнікаў Дэпартамента аховы проста на вуліцы і папрасіў дапамогі. Паводле яго слоў, ён хацеў пажартаваць над сябрам і выцягнуў з гранаты чэку. Але пасля яе згубіў. Не ведаючы, што рабіць, мужчына пайшоў шукаць міліцыянераў.

Сілавікі зафіксавалі чэку, паклалі гранату на зямлю, накрылі каскай і бронекамізэлькамі, ды выклікалі сапёраў. Месца здарэння ачапілі.

Сапёры высветлілі, што граната — муляж, які выкарыстоўваецца для гульні ў страйкбол, таму небяспекі не ўяўляе.  

Жыхара Барысава затрымалі, з ім праводзяць следчыя дзеянні.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Граната, якая аказалася муляжом / minobl.mvd.gov.by Жыхар Барысава аддаў міліцыянерам гранату без чэкі. Як інфармуе прэс-служба МУС, здарэнне адбылося 20 снежня каля 12:35....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика