4 лютага ў 14:15 мінскія ратавальнікі атрымалі выклік на сталічную ЦЭЦ-2, паведамляе прэс-служба МНС.
Начальнік ЦЭЦ паведаміў, што пры дэмантажных работах разлілася ртуць. Высветлілася, што ў галоўным корпусе турбіннага аддзялення з дыферэнцыяльнага ртутнага манометра выцекла ртуць. Пацярпелых пры здарэнні не было, эвакуацыя рабочых не праводзілася.
Работнікі МНС сабралі 4 кг іртуці, а яшчэ 3 кг заставаліся ў дэмантаваным прыборы.
Праверка ртутным аналізатарам не выявіла перавышэння нормы пароў іртуці ў паветры.
На ЦЭЦ-2 разлілі 4 кг іртуці / mchs.gov.by 4 лютага ў 14:15 мінскія ратавальнікі атрымалі выклік на сталічную ЦЭЦ-2, паведамляе прэс-служба МНС. Начальнік ЦЭЦ паведаміў, што...