Время остаться дома. Что во время самоизоляции делают кореличчане?. 21.by

Время остаться дома. Что во время самоизоляции делают кореличчане?

15.04.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ва ўмовах распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі ўрачы раяць застацца дома. І сапраўды, што важней: асабістае здароўе ці адмененыя вандроўкі і візіты ў госці? Бо, чым менш мы кантактуем з людзьмі, тым вышэй шанц не толькі не заразіцца самому, але і не стаць разносчыкам інфекцыі для іншых. А ці прытрымліваюцца самаізаляцыі жыхары Карэліцкага раёна?

Вольга ІВАШКА, студэнтка БДПУ:
– З нагоды пандэміі нашу групу перавялі на дыстанцыйнае навучанне, таму я і прыехала ў родныя Жухавічы. Вядома, тут трохі спакайней, чым у вялікім і шумным Мінску, але перасцярога лішняй не бывае. Я застаюся дома, таму што не хачу, каб інфекцыя закранула мяне або маіх родных. Ды і ўвогуле, самаізаляцыя, як не дзіўна, адкрывае шмат іншых магчымасцей. Напрыклад, нядаўна я пачала асвойваць фоташоп і праграму для састаўлення табліц, а ў будучым планую заняцца асновамі макіяжу, курсы па якім таксама можна знайсці ў сеціве. Значны плюс знаходжання дома ў тым, што ты накіроўваеш свой час не на прагулкі або сацыяльныя сеткі, а менавіта на самаадукацыю, якая, я упэўнена, з цягам часу дасць свой плён. Разам з тым я дапамагаю сястрычкам па вучобе, выконваю розныя хатнія абавязкі, якія не толькі носяць практычны характар, але і аб’ядноўваюць усю нашу сям’ю.


Тамара СЯЛЕЦКАЯ, педагог дадатковай адукацыі ДУДА “Карэліцкі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”:
– Зараз мы з сям’ёй імкнёмся па максімуму абмежаваць нашы перамяшчэнні па вуліцы. З працы ідзём адразу дадому, хіба што ў магазін можам зайсці. Вядома, розныя сустрэчы і святы прыйшлося адмяніць. Напрыклад, сёлета мы свядома вырашылі не збірацца сям’ёй на Вялікдзень, хаця раней рабілі гэта штогод. Справа ў тым, што нашай матулі ўжо восемдзесят пяць гадоў і, як вядома, яна знаходзіцца ў зоне рызыкі. Канешне, гэта сітуацыя трохі выбівае са звыклага рытму жыцця, але што рабіць?.. Трэба проста крышку пацярпець і ўсё зноў будзе так, як раней. А пакуль – рабіць усё магчымае, каб не стаць ахвярай небяспечнага віруса.

Ганна КОЗЕЛ, пенсіянерка з г.п. Карэлічы:
– Я застаюся дома, таму што не хачу рызыкаваць уласным жыццём. Калі раней мы з сяброўкамі збіраліся на імпрэзы клуба “Пасядзім па-добраму”, гутарылі, абмяркоўвалі апошнія навіны, спявалі і проста цікава праводзілі час, то зараз усё гэта прыйшлося паставіць на паўзу. Але, ведаеце, я не сумую: пройдзе вірус – і ўсё зноў вернецца на кругі свая. А пакуль ёсць час для хатніх спраў, рукі да якіх не даходзілі раней. Так, самаізаляцыя дала мне магчымасць цудоўным чынам падрыхтавацца да Вялікадня – зрабіць генеральную ўборку. Акрамя гэтага, я прытрымліваюся ўсіх парад урачоў: калі выходжу ў аптэку або магазін (як без гэтага?), абавязкова апранаю маску і пальчаткі. Вядома, сядзець дома не вельмі лёгка, бо арганізм усё ж такі патрабуе свежага паветра, але калі трэба, то трэба. Здароўе даражэй за ўсё.

Вікторыя КАСЦЮК
Фота ўдзельнікаў апытання і Марыны КАЗЛОВІЧ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ва ўмовах распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі ўрачы раяць застацца дома. І сапраўды, што важней: асабістае здароўе ці адмененыя вандроўкі і візіты
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика