Забеспячэнне Узброеных Сілаў і іншых сілавых структур Беларусі сучаснымі ўзорамі ўзбраення і ваеннай тэхнікі, а таксама інтэнсіфікацыя і ўзняцце на новы ўзровень ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва з іншымі дзяржавамі сталі асноўнымі тэмамі абмеркавання ўчора ў час рабочай сустрэчы кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Сяргеем Гурулёвым
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з адкрыццём Года культуры Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі ўдзельнікаў гэтага мерапрыемства. У віншаванні адзначаецца: "Лёсы нашых народаў непарыўна пераплецены паміж сабой, звязаны агульнасцю гістарычных каранёў і духоўных традыцый, а руская мова ў Рэспубліцы Беларусь з'яўляецца адной з дзяржаўных моў".