Ленінградская вобласць цікавая Беларусі. 21.by

Ленінградская вобласць цікавая Беларусі

10.11.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь пераарыентуе перавалку вялікіх аб'ёмаў грузаў з партоў краін Балтыі на парты Ленінградскай вобласці. Аб гэтым учора на сустрэчы з губернатарам Ленінградскай вобласці Аляксандрам Драздзенкам заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы вельмі сур'ёзна абмяркоўвалі гэту тэму на апошняй сустрэчы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Мы прынялі прынцыповае рашэнне аб пераарыентацыі вялікіх аб'ёмаў грузаў, у тым ліку калійных угнаенняў, з партоў балтыйскіх дзяржаў на вашы парты. Нам трэба вельмі сур'ёзна прапрацаваць гэту тэматыку.

Прэзідэнт Расіі адназначна падтрымаў гэту ініцыятыву. Нам трэба дамовіцца з чыгуначнікамі Беларусі і Расіі і хутчэй рэалізаваць гэтыя дамоўленасці", — сказаў беларускі лідар.

Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, Беларусь знаходзіцца на скрыжаванні транзітных шляхоў паміж Усходам і Захадам, а Ленінградская вобласць мае магутны транспартна-лагістычны патэнцыял у выглядзе чатырох марскіх партоў. "Гэта для нас цікава з пункту гледжання рэалізацыі сумесных транзітных праектаў, у тым ліку ўзаемнай перавалкі тавараў у трэція краіны марскім і сухапутным шляхам", — сказаў Прэзідэнт Беларусі.

У сваю чаргу губернатар Ленінградскай вобласці адзначыў, што неабходна дамовіцца аб справядлівых тарыфах. "Калі нам удасца зрабіць справядлівыя тарыфы або, як мы гаварылі з урадам Беларусі, каб тарыфы былі хаця б у нуль у параўнанні з краінамі Балтыі", — сказаў ён. "Эканомікі Ленінградскай вобласці, Расіі, Беларусі ад гэтага толькі выйгралі б. Мы сёння гатовы праз нашы партовыя збудаванні перавальваць і тэхніку, і мінеральныя ўгнаенні, і нафтапрадукты, і шмат іншага. Мы павінны максімум прыкласці намаганняў для таго, каб былі справядлівыя тарыфы", — рэзюмаваў Аляксандр Драздзенка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь пераарыентуе перавалку вялікіх аб'ёмаў грузаў з партоў краін Балтыі на парты Ленінградскай вобласці. Аб гэтым учора на сустрэчы з губернатарам...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика