Курс на збліжэнне пацверджаны часам. 21.by

Курс на збліжэнне пацверджаны часам

02.04.2013 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Старшыня Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка з нагоды Дня яднання народаў Беларусі і Расіі накіраваў віншаванне Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Уладзіміру Пуціну.

"Правільнасць абранага намі курсу на збліжэнне і паўсюднае развіццё інтэграцыйных працэсаў пацверджана часам. Сёння дасягненні саюзнага будаўніцтва відавочныя. Высокія вынікі беларуска-расійскага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах садзейнічаюць росту дабрабыту нашых грамадзян", — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў упэўненасць, што пры актыўнай пазіцыі Уладзіміра Пуціна, нацэленасці на далейшае збліжэнне ўмацуецца інтэграцыйнае ўзаемадзеянне, якое адпавядае інтарэсам Беларусі і Расіі.

Аляксандр Лукашэнка таксама накіраваў віншаванне Старшыні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі Дзмітрыю Мядзведзеву. "Актыўны міжурадавы дыялог садзейнічае ўмацаванню інтэграцыйнага ўзаемадзеяння паміж нашымі краінамі. Няўхільны рост таваразвароту, паспяховая рэалізацыя сумесных праектаў у галіне навукі і інавацый, стварэнне ўмоў для забеспячэння роўных правоў грамадзян — важныя дасягненні саюзнага будаўніцтва", — адзначыў Прэзідэнт Беларусі.

Віншавальныя пасланні з нагоды Дня яднання народаў Беларусі і Расіі накіраваны таксама Старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Валянціне Мацвіенка, Старшыні Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Сяргею Нарышкіну, Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу, Дзяржаўнаму сакратару Саюзнай дзяржавы Рыгору Рапоту і іншым палітычным і грамадскім дзеячам.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка з нагоды Дня яднання народаў Беларусі і Расіі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика