Кругі на вадзе
24.03.2010
—
Новости Общества
|
Беларусь яднае намаганні з паўночнаеўрапейскімі краінамі ў ахове і рацыянальным выкарыстанні гідрарэсурсаў Вытокі такога ўзаемадзеяння — далёкія і даўнія. Гэта сумесная работа на сумеснай базе: з паўночнаеўрапейскім рэгіёнам нашу краіну гістарычна яднаюць водныя шляхі — каля паловы нашых рэк упадаюць у Балтыку. А значыць, ад каменя, кінутага тут, кругі на вадзе пойдуць там... Калі ж без фігуральнасцяў, то сувязі геаграфічныя вымагаюць узаемаадносінаў больш глыбінных. І новая глыбіня, па ўсім відаць, не змусіць сябе чакаць. Канферэнцыя пад эгідай Паўночнага Савета "Роля палітыкаў у грамадстве, якое змяняецца" рэгулярна праходзіла ў Вільнюсе з удзелам беларусаў. Аднак сёлета мы ўпершыню прымаем ўдзельнікаў форуму — прадстаўнікоў Паўночнай Еўропы і Балтыі (Даніі, Ісландыі, Нарвегіі, Фінляндыі, Швецыі, Латвіі, Літвы і Эстоніі) — на сваёй тэрыторыі. Мабыць таму, Дагфін ХАЙБРОТЭН, член прэзідыуму Паўночнага Савета (дзе прадстаўляе нарвежскі парламент), адказны за здзяйсненне кантактаў з Беларуссю, назваў гэту сустрэчу гістарычнай. — Дзевяць краін, прадстаўленых тут, шмат у чым блізкія. Мы падзяляем агульную гісторыю, нас злучаюць водныя шляхі, — зазначыў замежны парламентарый. — У нас шмат агульнага, мы блізкія, аднак у той жа час мы паасобку. У нас розныя сістэмы, розныя праблемы. Таму хоць мы і блізкія, хоць у нас шмат агульнага, у нас таксама ёсць адрозненні — і гэта вельмі плённы старт для дынамічнага дыялогу і дыскусіі. Мы лічым вартым выкарыстоўваць гэту арэну, каб пабудаваць адносіны на асабовым узроўні, што заўсёды плённа і карысна. І таксама лічым карысным абменьвацца вопытам, вучыцца адзін у аднаго, што заўжды эфектыўна. Змяненне клімату, энергетыка (у прыватнасці, узнаўляльная і ядзерная), пытанні ўзаемнага інтарэсу — прыкладна так акрэсліў палітык кола тэмаў для абмеркавання, традыцыйнае для форуму. "У гэты раз стартавая пляцоўка таксама ў тым, што павінна быць зроблена для аховы нашага агульнага навакольнага асяроддзя, — супрацоўніцтва вакол Балтыйскага мора, у шырокім сэнсе слова". Замежныя парламентарыі таксама дзяліліся вопытам распрацоўкі і функцыянавання паўночнай мадэлі, расказвалі пра яе ключавыя моманты на гэтым этапе (у сувязі з глабальнымі выклікамі сучаснасці ў сферы навакольнага асяроддзя і ў фінансавым сектары). Мадэлі развіцця, што грунтуецца на моцнай грамадзянскай супольнасці і яе актыўным удзеле ў жыцці грамадства, дзе важнае супрацоўніцтва паміж уладамі, бізнэс-суб'ектамі і арганізацыямі, якія прадстаўляюць інтарэсы працаўнікоў. Дзе ўдала спалучаюцца гнуткасць эканомікі і бяспека з сацыяльнага пункту гледжання. Парламентарыі Даніі, Ісландыі, Латвіі, Літвы, Фінляндыі, Швецыі, Эстоніі, Беларусі, а таксама палітыкі, не прадстаўленыя ў беларускім парламенце, абмяркоўвалі стратэгію ЕС для рэгіёна Балтыйскага мора і магчымасць удзелу Беларусі ў яе рэалізацыі. Аналізавалі прычыны яе ўзнікнення і мэты, ацэньвалі яе як інструмент стабілізацыі эканомікі і ўзнаўлення канкурэнтаздольнасці ў рэгіёне. — Мы адчуваем, што мы блізкія, але нам хацелася б стаць бліжэй, — падкрэсліў спадар Хайбротэн. — І маё моцнае жаданне ад гэтай гістарычнай сустрэчы: дасягнуць гэтай мары — нарастання блізкасці. Інтарэс да сумеснага ажыццяўлення праграм у галіне экалогіі Балтыйскага мора, транспарту, турызму, гідраметэаралогіі і энергетыкі — сапраўды ўзаемны. Усё проста: чым чысцейшыя будуць беларускія рэкі, тым менш яны будуць забруджваць Балтыйскае мора... Ёсць ужо канкрэтныя напрацоўкі для рэалізацыі ў Беларусі праектаў з удзелам паўночных структур. Напрыклад, Паўночнай фінансавай экалагічнай карпарацыі (NEFCO). Зацікаўленасць праяўляе Паўночны інвестыцыйны банк (NІB). Ва ўрадзе разглядаецца дагавор аб сумеснай рабоце. Беларускія парламентарыі імкнуцца да доўгатэрміновага дыялогу з Паўночным Саветам. — У Балтыйскае мора і з поўдня, і з поўначы ўпадаюць амаль 50 адсоткаў асноўных вадатокаў, якія працякаюць па нашай тэрыторыі, Нёман — на поўдні, Заходняя Дзвіна — на поўначы. І нас вельмі цікавіць супрацоўніцтва менавіта ў рамках чысціні водных крыніц, якія паступаюць у Балтыйскае мора: будаўніцтва ачышчальных збудаванняў, іншых прыродаахоўных аб'ектаў, — дзеліцца сваімі меркаваннямі з журналістамі дэпутат Міхаіл РУСЫ, кіраўнік дэлегацыі беларускага парламента па рэалізацыі кантактаў з Паўночным Саветам, — а таксама гідраэнергетыка, лесаперапрацоўка, выкарыстанне прыродных рэсурсаў. Паўночная мадэль развіцця, на думку айчыннага палітыка, вельмі цікавая для Беларусі: у плане вядзення эканомікі, энергазберажэння, выкарыстання ўзнаўляльных крыніц энергіі, сацыяльнай мадэлі. У вусці дыскусіі удзельнікі засяродзяцца непасрэдна на ролі палітыкаў у грамадстве, якое змяняецца: планах на будучыню, абмеркаванні важнасці гэтай ролі, якую надалі палітычныя дыспуты паміж краінамі Паўночнай Еўропы, Балтыі і Беларуссю. Перадумоў і крыніц для ўзаемадзеяння ў межах такога трохкутніка насамрэч багата, аднак шмат што залежыць ад дзейснасці і актыўнасці ўдзельнікаў. Пад ляжачы камень вада, як вядома, не бяжыць... Ала МАЧАЛАВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь яднае намаганні з паўночнаеўрапейскімі краінамі ў ахове і рацыянальным выкарыстанні гідрарэсурсаў Вытокі такога ўзаемадзеяння — далёкія і даўнія. Гэта сумесная работа на сумеснай базе: з паўночнаеўрапейскім рэгіёнам нашу краіну гістарычна яднаюць водныя шляхі — каля паловы нашых рэк упадаюць у Балтыку. А значыць, ад каменя, кінутага тут, кругі на вадзе пойдуць там... Калі ж без фігуральнасцяў, то сувязі геаграфічныя вымагаюць узаемаадносінаў больш глыбінных. І новая глыбіня, па ўсім відаць, не змусіць сябе чакаць.
|
|