АБЗАЦ. 21.by

АБЗАЦ

24.03.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хранічны алкагалізм у Беларусі дыягнаставаны ў прыкладна 16 тыс. няпоўнагадовых. Агульны лік жыхароў Беларусі, якія стаяць на рознага роду наркалагічным ўліку, перавышае 181 тыс.

Аналаг савецкага значка ГПА (гатовы да працы і абароны) можа з'явіцца ў Беларусі. Зараз у краіне праходзіць конкурс на лепшы дызайн значка.

У Полацкім раёне аўтамабіль задушыў свайго гаспадара. Няшчасны выпадак адбыўся ў вёсцы Вуглы. Падчас рамонту аўтамабіль "ВАЗ-21011" сарваўся з дамкрата і зваліўся на 51-гадовага мужчыну, які знаходзіўся пад ім. У выніку сур'ёзнай траўмы ўладальнік машыны памёр на месцы.

Больш за 100 студэнтаў Белдзяржсельгасакадэміі (г. Горкі) сядуць за руль энерганасычаных трактароў падчас пасяўной. Студэнты старэйшых курсаў факультэта механізацыі сельскай гаспадаркі, якія маюць вадзіцельскія пасведчанні, праходзяць зараз паскораныя курсы з мэтай атрымання пасведчання на права кіравання і абслугоўвання сучасных магутных трактароў. Сфарміраваныя 4 групы па 30 чалавек, якіх навучаюць у тым ліку і камандзіраваныя ў Акадэмію спецыялісты МТЗ.

Псіхічна хворы жыхар Мёраў зарэзаў сваю сяброўку, паведамілі БЕЛТА ў пракуратуры Віцебскай вобласці. Падчас распіцця спіртных напояў 28-гадовы малады чалавек нечакана накінуўся на сваю сужыхарку 1957 г.н. і нанёс ёй больш за 30 удараў нажом у галаву, шыю і грудзі. Ад атрыманых раненняў жанчына памерла на месцы. Заведзена крымінальная справа. Устаноўлена, што мужчына ўжо прыцягваўся да адказнасці за нанясенне цялесных пашкоджанняў, год знаходзіўся на прымусовым лячэнні ва ўстанове псіхіятрычнага профілю, вызваліўся адтуль у верасні мінулага года.

ПОЎНЫ АБЗАЦ

Цудам засталася жывая жыхарка падмаскоўных Хімак, якая саскочыла ў ноч на нядзелю з 9-га паверха жылога дома. Вольга крочыла з акна на вачах мужа. Той адразу пазваніў у службу выратавання. "Скакуху" тэрмінова даставілі ў бальніцу. Да здзіўлення медыкаў, у жанчыны не аказалася ніводнага пералому. Яна толькі ўдарыла верхнюю губу! І пайшла з лякарні ў той жа дзень дахаты. Па словах урачоў, дама была падчас падзення нецвярозая. Прызямлілася яна на вільготную глебу. Гэта, лічаць спецыялісты, і паспрыяла выратаванню.

У Гамбургу на станцыі метро ў раёне Фольксдорф прарваліся 7 вепрукоў, учыніўшы беспарадак на платформе. Адна з дзікіх свіней скокнула на пуці перад цягніком, які быў вымушаны рэзка затармазіць і ледзь не сышоў з рэек. Паколькі жывёліна не хацела сыходзіць, паліцыі давялося яе прыстрэліць. Падачу электрычнасці на станцыі спынілі, рух цягнікоў адсутнічаў гадзіну, пакуль наводзілі парадак.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цудам засталася жывая жыхарка падмаскоўных Хімак, якая саскочыла ў ноч на нядзелю з 9-га паверха жылога дома. Вольга крочыла з акна на вачах мужа. Той адразу пазваніў у службу выратавання. "Скакуху" тэрмінова даставілі ў бальніцу. Да здзіўлення медыкаў, у жанчыны не аказалася ніводнага пералому. Яна толькі ўдарыла верхнюю губу! І пайшла з лякарні ў той жа дзень дахаты. Па словах урачоў, дама была падчас падзення нецвярозая. Прызямлілася яна на вільготную глебу. Гэта, лічаць спецыялісты, і паспрыяла выратаванню.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика