Маглі застацца без работы
24.03.2010
—
Новости Общества
|
У Полацку з работнікамі дзяржаўнага камбіната незаконна спынілі працоўныя адносіны. Умяшаўся пракурор. Як паведаміла "Звяздзе" пракурор арганізацыйна-кантрольнага аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці Вольга Яскевіч, з адным работнікам полацкага камбіната "Труд" не працягнулі кантракт і яшчэ чацвярых папярэдзілі пра спыненне працоўных адносінаў у сувязі са сканчэннем тэрміну кантракта. Прадпрыемства рашэннем гарвыканкама далучылі да гарадскога прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Задумалі на базе філіяла па-ранейшаму займацца швейнай вытворчасцю. Аб'яднанне было неабходнае, каб панізіць выдаткі і павялічыць выраб прадукцыі. У пачатку сакавіка наймальнік накіраваў паведамленні аб спыненні працоўных адносінаў у сувязі са сканчэннем тэрміну кантракта начальніку, а таксама эканамісту па маркетынгу швейнага ўчастка, канструктару, швачкам. Рашэнне не працягваць кантракты з работнікамі прынятае ў сувязі з цяжкім фінансавым становішчам прадпрыемства, падзеннем аб'ёмаў заказаў. І гэта пацвярджаецца адпаведным загадам па прадпрыемству, згодна з якім для шэрагу работнікаў швейнага ўчастка ўстаноўлены 20-гадзінны рабочы тыдзень. А яшчэ адным загадам работнікам швейнага ўчастка быў прапанаваны перавод да іншага наймальніка — на фірму "Мона". Работнікі пракуратуры зрабілі выснову, што наймальнік не плануе захаваць рабочыя месцы, якія сталі свабоднымі, і ажыццяўляць наём новых работнікаў. А ў адпаведнасці з артыкулам 43 ч. 3 Працоўнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь у ліку іншага гаворыцца, што ў выпадку, калі плануецца масавае вызваленне работнікаў, наймальнік абавязаны не меней чым за два месяцы паведаміць пра гэта органам дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва з указаннем прафесіі, спецыяльнасці, кваліфікацыі і памеру аплаты працы работнікаў. Крытэрыі масавага вызвалення работнікаў вызначаюцца ўрадам або ўпаўнаважаным ім органам. Таму скарачэнне колькасці работнікаў ажыццяўлялася з парушэннем вышэйназваных патрабаванняў. Калі кіраўніцтва прадпрыемства ЖКГ разглядзела адпаведнае пракурорскае прадпісанне, яно адразу было прынятае да выканання. Аляксандр ПУКШАНСКІ. З аварыйнага дома —перасяліцьЖыхары вёскі Верхняе Крывіна Бешанковіцкага раёна, якія жывуць у кватэрах трох дамоў па вуліцы Іванова, былі вымушаны пабудаваць печы, каб сагрэцца. А ўсё з-за таго, што сістэма цэнтралізаванага цэнтральнага ацяплення разбурана, батарэі сістэмы ацяплення адсутнічаюць. Гаротнікі звярнуліся па дапамогу ў пракуратуру раёна. Прызналіся потым, што "трохі вінаватыя" — з парушэннем правілаў супрацьпажарнай бяспекі пабудавалі ацяпляльныя печы. У прыватнасці, дымаходы вырабілі па ўсёй кватэры з неізаляваных азбестацэментных труб. У выніку стварылі вялікую небяспечнасць узнікнення пажару. Калі пасля звароту ў пракуратуру былі даследаваныя канструктыўныя элементы жылых дамоў, устанавілі, што шыферны дах разбураны, драўляны каркас патрабуе рамонту, сценавыя панэлі трэба герметызаваць. А яшчэ ў апорных канструкцыях жылога дома шчыліны. Вокны і электразабеспячэнне месцаў агульнага карыстання даўно ўжо трэба замяніць. Ёсць і шмат іншых праблем. І як жывуць у такіх умовах людзі? У выніку пракурорскія работнікі зрабілі выснову: у доме № 2 наогул жыць нельга, бо ён — аварыйны. А дамам № 4 і № 5 патрабуецца капітальны рамонт. Самае жудаснае ў тым, што, як устанавілі ў пракуратуры, супрацоўнікі раённага прадпрыемства камунальнай гаспадаркі ніякіх работ па ліквідацыі недахопаў не праводзілі. Як паведаміла "Звяздзе" пракурор арганізацыйна-кантрольнага аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці Вольга Яскевіч, па выніках праверкі пракуратурай раёна старшыні Бешанковіцкага райвыканкама ўнесена прадстаўленне аб устраненні парушэнняў жыллёвага заканадаўства. І райвыканкамам было прынятае рашэнне на працягу гэтага года рассяліць жыхароў дома № 2, а яшчэ два дамы адрамантаваць. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Полацку з работнікамі дзяржаўнага камбіната незаконна спынілі працоўныя адносіны. Умяшаўся пракурор. Як паведаміла "Звяздзе" пракурор арганізацыйна-кантрольнага аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці Вольга Яскевіч, з адным работнікам полацкага камбіната "Труд" не працягнулі кантракт і яшчэ чацвярых папярэдзілі пра спыненне працоўных адносінаў у сувязі са сканчэннем тэрміну кантракта.
|
|