Гаючая, цудатворная.... 21.by

Гаючая, цудатворная...

09.12.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У народным асяроддзі існавала строгая забарона купацца ў вадаёмах да дня Міколы Цудатворца (22 мая). Гэты дзень якраз і лічыўся пачаткам купання, таму неабходна было выканаць адпаведны рытуал: раніцай усёй вёскай людзі ішлі да крыніцы або калодзежа, маліліся, пілі "жывую" ваду, каб на працягу года быць моцным і здаровым.

Перапалавенне (серада на чацвёртым тыдні пасля Вялікадня)

 Гэты дзень — сярэдзіна паміж Пасхай і Тройцай. У гэты дзень царква моліцца "аб напаенні" ўсіх хворых: Хрыстос паведаміў людзям аб іх уратаванні і прапанаваў далучыцца да крыніцы бессмяротнасці. Напрыканцы набажэнства праводзіцца малое асвячэнне вады.

 З гэтага дня і да Іллі дазвалялася купацца.

Узнясенне (саракавы дзень пасля Вялікадня)

 Лічылася, што святасць гэтага дня прысутнічала паўсюдна: у полі, хаце і на вадзе. Трэба было абавязкова схадзіць да крыніцы: памыцца, выпіць гаючай вады, узяць з сабой для далейшага карыстання. Кожны чалавек ішоў да крыніцы са сваім запаветным жаданнем.

 Паміж Узнясеннем і Тройцай забаранялася ткаць, вязаць, таму што лічылі, можна "заткаць ваду" — такі неабходны ў гэты час дождж.

Русальны тыдзень (восьмы пасля Вялікадня, першы пасля Тройцы)

 Духаў дзень у народнай свядомасці звязаны з ушанаваннем русалак, а ўвесь перыяд з панядзелка пасля Тройцы да наступнага панядзелка называецца Русальны тыдзень. Беларусы верылі, што ў гэтыя дні русалкі выходзяць з вады і могуць нашкодзіць чалавеку: заманіць маладых хлопцаў у сваё падводнае царства. Менавіта таму ўвесь гэты тыдзень дзяцей не пускалі гуляць каля адкрытых вадаёмаў, а дарослым забаранялася купацца.

 У той жа час трэба было раніцай абавязкова схадзіць да крыніцы або калодзежа і набраць вады, якая, на думку многіх знахараў, была асабліва карыснай і гаючай.

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

(Працяг будзе.)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У народным асяроддзі існавала строгая забарона купацца ў вадаёмах да дня Міколы Цудатворца (22 мая). Гэты дзень якраз і лічыўся пачаткам купання, таму неабходна было...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика