Як на мышыны імяніны. 21.by

Як на мышыны імяніны

09.12.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння адзначаецца Дзень нараджэння... камп'ютарнай мышы. Менавіта 9 снежня 1968 года ў Стэнфардскім даследчым інстытуце вынаходнік Дуглас Энгельбарт, інжынер Біл Інгліш і праграміст Джэф Руліфсан прадставілі першы маніпулятар.

Вынаходніцтва ўяўляла сабой драўляны куб з двума перпендыкулярнымі дыскамі, якія выступалі з корпуса, і адной кнопкай. Імя ж сваё прылада атрымала дзякуючы проваду — ён нагадваў вынаходніку хвост сапраўднай мышы. Пазней ідэяй даследчыкаў зацікавілася кампанія Хеrох, спецыялісты якой змянілі канструкцыю мышы, і яна стала больш падобнай да сучасных. На пачатку 1970-х гадоў кампанія ўпершыню прэзентавала мыш як частку персанальнага камп'ютара — тады прылада мела 3 кнопкі, шарык і ролікі замест дыскаў, а каштавала ажно 400 долараў. У 1983 годзе фірма Аррlе выпусціла новую аднакнопачную мадэль мышы, кошт якой зменшыўся ўжо да 25 долараў.

Сёння ж "сямейства" камп'ютарных мышак здзіўляе сваёй разнастайнасцю — механічныя, аптычныя, лазерныя, правадныя і бесправадныя, мінімалістычна-ўтылітарныя і гламурна-дэкаратыўныя... Нязменнай засталася толькі асноўная функцыя — палегчыць і паскорыць стасункі карыстальніка з камп'ютарам.

Вікторыя ЗАХАРАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння адзначаецца Дзень нараджэння... камп'ютарнай мышы. Менавіта 9 снежня 1968 года ў Стэнфардскім даследчым інстытуце вынаходнік Дуглас Энгельбарт, інжынер Біл...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика