Якое званне ў афіцэра запасу Лукашэнкі, не ведае нават Мінабароны. 21.by

Якое званне ў афіцэра запасу Лукашэнкі, не ведае нават Мінабароны

26.12.2011 15:28 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Якое званне ў афіцэра запасу Лукашэнкі, не ведае нават Мінабароны


Пытанне законнасці прысваення звання генерал-маёраў губернатарам і кіраўніку Мінгарвыканкама прымусіла Еўрарадыё звярнуцца па тлумачэнні ў Міністэрства абароны. Туды быў накіраваны адпаведны запыт. 



Праўда, на 5 пытанняў з запыту адказ быў дадзены толькі на 2.

Што тычыцца “законнасці”, то Мінабароны сцвярджае, што “юрыдычнай падставай для прысваення дадзеных воінскіх званняў стала палажэнне 18 артыкула 84 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь”.

Сапраўды “Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь устанаўлівае дзяржаўныя святы і святочныя дні, узнагароджвае дзяржаўнымі ўзнагародамі, прысвойвае класныя чыны і званні”. У той жа час, згодна з Указам прэзідэнта №186 ад 25 красавіка 2005 года “Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку праходжання вайсковай службы”, чалавеку, які знаходзіцца ў запасе, можа быць прысвоена званне не вышэй за... палкоўніка.

Але гэтую супярэчнасць начальнік упраўлення інфармацыі Мінабароны Уладзімір Макараў ні ў сваім лісце, ні ў размове з карэспандэнтам Еўрарадыё так і не патлумачыў, сцвярджаючы, што званні губернатарам былі прысвоеныя “ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь”.

Пытанне “Ці будуць знятыя з пасады чыноўнікі пазбаўляцца гэтых званняў?” Міністэрства абароны пакінула без адказу. Маўляў, гэта па-за межамі іх кампетэнцыі.





Не атрымала Еўрарадыё адказ і на пытанне, якое мусіць знаходзіцца ў кампетэнцыі Міністэрства абароны: “Якое вайсковае званне мае дзеючы кіраўнік краіны Лукашэнка А.Р.?” Нечакана высветлілася, што адказу на гэта пытанне ў Мінабароны... не ведаюць!

Еўрарадыё: “Наконт звання дзеючага кіраўніка краіны няўжо няма звестак у Міністэрства абароны? Мы былі ўпэўненыя, што гэта ў кампетэнцыі вашага ведамства...”

Уладзімір Макараў: “Па гэтым (пытанні — Еўрарадыё), я думаю, вам трэба звярнуцца адпаведна... Куды там яшчэ? Якой інфармацыяй мы валодаем — усё дадзена”.

Не здолеў на гэтае пытанне адказаць і прэс-сакратар кіраўніка краіны Павел Лёгкі.

Павел Лёгкі: “Засталі вы мяне знянацку... Я прывык да таго, што прэзідэнт — галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі. А такія дэталі не ўдакладняў, шчыра кажучы”.

Еўрарадыё: “Ён галоўнакамандуючы, паколькі ў яго пасада такая — кіраўнік краіны. Але цікава, якое ў яго вайсковае званне афіцэра запасу?”

Павел Лёгкі: “Добрае пытанне. Паспрабую даведацца”.



Пытанне, колькі зорак на пагонах ў афіцэра запасу Аляксандра Лукашэнкі і ці не меншага яны памеру, чым ў генерал-маёра Мікалая Ладуцькі, застаецца адкрытым.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пытанне законнасці прысваення звання генерал-маёраў губернатарам і кіраўніку Мінгарвыканкама прымусіла Еўрарадыё звярнуцца па тлумачэнні ў Міністэрства...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика