"Раніцай ходзіць школьны аўтобус. Хадайнічалі, каб зімой вярнулі і маршрутку". 21.by

"Раніцай ходзіць школьны аўтобус. Хадайнічалі, каб зімой вярнулі і маршрутку"

03.02.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З вёскі Пярэжыр Пухавіцкага раёна патэлефанавала Аксана Валер'еўна Крук. Расказала пра тыя цяжкасці, з якімі сутыкаюцца бацькі маленькіх дзетак пры дастаўцы іх у дзіцячы садок суседняй вёскі Зазер'е. Ад Пярэжыра да яе — 5-6 кіламетраў.

— Раней са сталічнай аўтастанцыі "Аўтазаводская" хадзіла маршрутка. На ёй бацькі і адвозілі дзетак у дзіцячы садок. Але цяпер часова — да 1 красавіка — рух той маршруткі прыпынены. Да Зазер'я раніцай мусім дабірацца хто як можа: калі калгасным транспартам, калі не выпадае — дык пехам. Увечары вяртаемся таксама як пашанцуе: хто спадарожную машыну "зловіць", хто каго папросіць забраць іх з дзецьмі. Звярталіся ў райвыканкам, прасілі: дайце, маўляў, хоць бы на зімовы час транспарт, каб дзяцей можна было вазіць у садок. Але сітуацыя так і не змянілася. Можа, вы чым дапаможаце? — пыталася заяўніца.

Мы звязаліся з аддзелам адукацыі Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта, агучылі пытанні бацькоў (Аксана Валер'еўна, натуральна, звярталася не толькі ад свайго імя: паводле яе слоў, толькі з іх вёскі і суседняй у Зазер'і садок наведваюць дванаццаць дзетак).

— За дзяржаўнай установай адукацыі "Пярэжырская сярэдняя школа імя Гурыновіча" замацаваны аўтобус для падвозу дзетак на вучобу, — адказалі рэдакцыі "Звязды". — Бацькі, якія жадаюць даставіць дзяцей у дзяржаўную ўстанову адукацыі "Зазерскі яслі-сад", могуць скарыстацца гэтым транспартам у ранішні час. У вячэрні час развоз не ўяўляецца магчымым з-за заканчэння вучэбных заняткаў у 15.00.

У зімовы перыяд маршрут Мінск — Узляны — Мінск, на якім бацькі дастаўляюць дзяцей з вясны да восені ў дашкольную ўстанову, закрыты ў сувязі з заканчэннем дачнага сезона, пацвердзілі нам далей.

— Аддзел адукацыі накіраваў хадайніцтва ў РУП "Мінаблаўтатранс" аб узнаўленні гэтага маршрута ў зімовы час, — прагучала напрыканцы добрай навіной для бацькоў дашкольнікаў.

Вядома, пытанне яшчэ трэба канчаткова вырашыць, але пакуль і варыянт з хоць бы ранішняй гарантаванай дастаўкай школьным аўтобусам дзетак у яслі-сад падаецца не такім ужо і дрэнным. Наша чытачка, нагадаем, скардзілася, што раніцай бацькам даводзіцца самастойна вырашаць гэтую праблему.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З вёскі Пярэжыр Пухавіцкага раёна патэлефанавала Аксана Валер'еўна Крук. Расказала пра тыя цяжкасці, з якімі сутыкаюцца бацькі маленькіх дзетак пры дастаўцы іх...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика