Не кладзіце мёд у кіпень!. 21.by

Не кладзіце мёд у кіпень!

03.02.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Натуральны мёд у гаспадарцы — рэч незаменная. Гэта сапраўдная кладоўка лекавых рэчываў. Ужо сотні гадоў яго ўжываюць пры хваробах лёгкіх, сардэчным болі, з поспехам лечаць ім раны, захворванні скуры. У штодзённым рацыёне чалавека мёд павінен прысутнічаць абавязкова — бо з 24 мікраэлементаў, неабходных нашаму арганізму, у гэтым прадукце змяшчаецца 22!

МЯДОВЫЯ РЭЦЭПТЫ

 Пры запаленчых захворваннях глоткі, гартані і трахеі рэкамендуюць прымаць сумесь мёду з сокам альясу. Зрэзанае ніжняе лісце альясу трэба прамыць вадой, нарэзаць на дробныя кавалачкі і адціснуць сок. Мёд развесці сокам альясу 1:5 і прымаць па 1 ч. лыжцы да яды 3 разы на дзень на працягу 1—2 месяцаў.

 Для лячэння хранічнага бранхіту: пяць лісцікаў альясу здрабніць, расцерці з 1 ст. лыжкай мёду і трыма сырымі жаўткамі. Атрыманую масу заліць адной бутэлькай кагору і пакінуць на 5 дзён. Піць па 1 ст. лыжцы 4 разы на дзень.

 Гарчыцу, мёд, алей і муку (усё па 1 ст. лыжцы) змяшаць і выкласці тонкім пластом у выглядзе аладкі на грудную клетку. Кампрэс лепш рабіць на ноч.

 Сумесь мёду, каліны, сметанковага масла і спірту (усё па 1 ст. лыжцы) дапамагае пры кашлі. Прымаць на працягу дня па 1 ч. лыжцы, запіваючы цёплым малаком або гарбатай.

 Для ўмацавання сардэчнай мышцы прыгатуйце такое "лякарства": курагу, разынкі, арэхі (усё па 100 г) і адзін лімон прапусціце праз мясарубку, дадайце 100 г мёду і перамяшайце, каб атрымалася аднародная маса. Прымайце па 2 дэс. лыжкі 2 разы на дзень.

 Пры слабасці сасудаў і павышанай кроватачывасці ўжывайце па 100 г мёду ў суткі, разводзячы яго ў настоях траў (крываўніку, кары дуба, хвашчу палявога).

 Сродак ад бессані: 2 ч. лыжкі мёду размяшаць у палове шклянкі цёплай вады і выпіць за паўгадзіны да сну. Альбо можна перад сном выпіць 1/2 шклянкі мятнай гарбаты з 1 ст. лыжкай мёду.

 Ванна з настоем календулы і мёду расслабляе і здымае стомленасць. Заліце 50 г сухіх кветак календулы 0,5 л кіпеню, растварыце 3 ст. лыжкі мёду і дадайце ў ванну.

 Каб нармалізаваць работу страўнікава-кішачнага тракту, прыгатуйце мядовы напой: 1 ч. лыжку мёду развядзіце ў 1/2 шклянкі вады пакаёвай тэмпературы. Пры паніжанай кіслотнасці піце мядовы напой за 15 хвілін да яды, а пры павышанай — за 45 хвілін да яды. Для тых, хто пакутуе ад гастрыту, у мядовы раствор варта дадаць чайную лыжку пылку.

 Для аднаўлення сіл пры сардэчна-сасудзістых, бронхалёгачных, страўнікава-кішачных і іншых захворваннях каштоўным лячэбна-прафілактычным прадуктам з'яўляецца мядова-дражджавая паста: 1 кг свежых пякарскіх дражджэй варыць 2 гадзіны ў адным літры вады з дабаўленнем 400 г цукровага пяску. Пасля гэтага дадаць 2,6 л вады і кіпяціць 20 хвілін. Сумесь уліць у састаў, які змяшчае 200 г жытняй мукі, 200 г сметанковага масла. Астудзіць да 30°С і дадаць 300 г мёду. Захоўваць у халадзільніку. Прымаць па 2 ст. лыжкі 3 разы на дзень.

 Жанчынам для захавання маладосці, прыгажосці і здароўя раім правесці такі эксперымент. Тры разы на дзень выпіваць па паўшклянкі цёплай вады, у якой разведзена чайная лыжка мёду, выконваючы тры правілы: 1) мядовы раствор выпіваць павольна, маленькімі глыткамі, перад ядой. Пры паніжанай кіслотнасці — за паўгадзіны да яды; 2) паспрабаваць на час эксперыменту адмовіцца ад цукру або звесці яго ўжыванне да мінімуму; 3) ужываць мёд не менш як паўгода. Вы забудзецеся пра бяссонніцу і галаўныя болі. Скура стане аксамітнай і гладкай, умацуюцца валасы, а страўнік будзе працаваць з дакладнасцю гадзіннікавага механізму.

 Настой рамонку з мёдам змякчае валасы і надае ім бляск: 20 г сухіх кветак рамонку лекавага заліць шклянкай гатаванай вады, настойваць 40—50 хвілін, працадзіць, адціснуць, дадаць да настою 3 ч. лыжкі мёду і размяшаць. Папярэдне вымытыя валасы намачыць настоем. Праз 40—50 хвілін валасы прамыць цёплай вадой.

 Прыгатуйце мядовы крэм для рук: 3 ст. лыжкі гліцэрыны, 1 ч. лыжка нашатырнага спірту, крышку бураксу на кончыку нажа, 1 ч. лыжка мёду і паўшклянкі вады. Перад нанясеннем сумесь узбоўтаць.

 З'явіліся трэшчыны на пятках? Зрабіце спачатку содавую ванначку для ног, а затым намажце пяткі лекавай сумессю з аліўкавага алею і мёду ў суадносінах 1:1.

 Для змякчэння скуры цела добрыя мядовыя ванны — 100—150 г мёду на ванну. Паляжаць у мядовай ванне хвілін 20 пры тэмпературы 40°С, затым спаласнуцца без мыла.

 Для ўсіх тыпаў скуры карыснае вячэрняе ўмыванне мядовай вадой: у шклянцы цёплай вады растварыць чайную лыжку мёду.

Увага! Пры алергіі на пылок раслін і павышанай адчувальнасці да мёду выкарыстанне яго супрацьпаказана.

МЯДОВЫЯ САКРЭТЫ

m Ужывайце мёд за гадзіну—паўтары да яды. І не глытайце, а трымайце ў роце, пакуль не рассмокчаце, як цукерку. Не варта дадаваць яго ў гарачую гарбату, малако: ад высокай тэмпературы прадукт страчвае свае цудадзейныя ўласцівасці, ператвараючыся ў звычайны ласунак. Лепш ужывайце яго "ўпрыкуску".

m Мёд можна піць толькі з цёплай травяной гарбатай. Мёд і гарачая чорная гарбата — антыподы. Па-першае, з-за высокай тэмпературы. Па-другое, яны маюць процілеглую накіраванасць: гарбата ўзбуджае, а мёд заспакойвае.

ВЫБІРАЕМ МЁД

m Каб купіць спелы мёд, выберыце самы густы на прылаўку. Калі мёд вадкі і не ўтрымліваецца на палачцы, значыць, ён няспелы. Улетку гэта больш прыкметна, паколькі з надыходам халадоў ён пачынае гуснуць. Мёд павінен сцякаць з нажа роўным струменьчыкам.

m Пакупнік любіць, каб было смачна і карысна. Але гэтага мала. Яму трэба, каб было прыгожа. Напрыклад, нам прапануюць два слоікі з празрыста-бурштынавым і мутным бялёсым прадуктам. Зразумела які выберам. Аднак, купляючы вадкі празрысты мёд, мы і не падазраём, што тут штосьці можа быць не так. А крышталізацыя ж — дакладная прыкмета якасці і натуральнасці мёду. Крышталізуецца ён ад двух тыдняў да двух месяцаў. Вельмі рэдка гэты тэрмін дасягае аднаго года (толькі ў тым выпадку, калі мёд акацыевы або каштанавы). Таму, калі бліжэй да вясны прадавец, прапануючы вадкі і празрысты мёд, сцвярджае, што гэты мёд свежы і нядаўна адпампаваны з сотаў, не сумнявайцеся: гэта няпраўда. Хутчэй за ўсё, каб спыніць працэс браджэння няспелага няякаснага мёду, яго разагрэлі да 80—100 градусаў. Ён стаў прыгожым, але пры гэтым цалкам страціў свае карысныя якасці.

m Выбіраючы мёд, звярніце ўвагу і на форму крышталікаў. Добры мёд зацукроўваецца дробнымі крышталікамі, якія нагадваюць муку. Калі крышталікі буйныя, мёд фальсіфікаваны — пчаляр карміў пчол сіропам.

m Яшчэ адна прыкмета: на марозе мёд утварае шклопадобныя ніткі. З натуральным вадкім мёдам гэта адбываецца толькі на добрым марозіку. Грэты ж мёд, пачынаючы ўжо з пяці градусаў цяпла, утварае шклопадобныя ніткі. У яго яшчэ прысмак карамелек, які можна вызначыць, проста паспытаўшы яго.

Падрыхтавала Вольга КУЛІНКОВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Натуральны мёд у гаспадарцы — рэч незаменная. Гэта сапраўдная кладоўка лекавых рэчываў. Ужо сотні гадоў яго ўжываюць пры хваробах лёгкіх, сардэчным болі, з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика