67 мінскіх аптэк прадастаўляюць зніжкі на лекі. 21.by

67 мінскіх аптэк прадастаўляюць зніжкі на лекі

18.02.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Міністэрства аховы здароўя інфармуе насельніцтва, што ў складаных эканамічных умовах 2011 года, дзякуючы ажыццяўленню цэлага комплексу захадаў, аптэкам прадпрыемства "Белфармацыя" удалося стрымаць рост рознічных цэн на лекі, каб захаваць іх даступнасць для насельніцтва. Прадпрыемства пайшло на зніжэнне гандлёвых надбавак пры фарміраванні рознічных цэн у сярэднім на 2-3%. І на 50% была зніжана аптовая надбаўка пры рэалізацыі айчынных лекаў бюджэтным арганізацыям горада.

А з 15 лютага дзейнічае новы парадак прадастаўлення 5-працэнтнай зніжкі з рознічнай цаны: зніжкі прадастаўляюцца на ўвесь асартымент лекаў айчынных фармацэўтычных вытворцаў, што ўваходзяць у зацверджаны Міністэрствам аховы здароўя Пералік асноўных лекавых сродкаў. Зніжку могуць атрымаць пры набыцці лекаў за поўны кошт наступныя катэгорыі грамадзян: асобы пенсійнага ўзросту, інваліды ўсіх катэгорый, шматдзетныя сем'і і бацькі, якія набываюць лекі для малых ва ўзросце да 3 гадоў. У прыватнасці, у Мінску 5-працэнтную зніжку з рознічнай цаны на лекі прадастаўляюць 67 аптэк РУП "Белфармацыя".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністэрства аховы здароўя інфармуе насельніцтва, што ў складаных эканамічных умовах 2011 года, дзякуючы ажыццяўленню цэлага комплексу захадаў, аптэкам...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика