Чэкамі скарыстацца можна, але.... 21.by

Чэкамі скарыстацца можна, але...

07.04.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кватэра, якую па дагаворы найму займае наша сям'я, не падлягае прыватызацыі. Ёсць думка набыць іншую. Ці можна будзе ў гэтым выпадку скарыстацца чэкамі "Жыллё"?

Г. Пятрэнка, г. Мазыр.

У адпаведнасці з заканадаўствам, пасля 1 студзеня 2006 г. знаходзяцца ў абарачэнні і выкарыстоўваюцца толькі перарэгістраваныя імянныя прыватызацыйныя чэкі "Жыллё".

Згодна з падп. 1.13 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 2005 года № 6, чэкі "Жыллё" могуць быць у вызначаным парадку праіндэксаваны і выкарыстаны грамадзянамі і членамі іх сем'яў, якія знаходзяцца на ўліку асоб з патрэбай у паляпшэнні жыллёвых умоў, для выплаты паявога ўзносу ў жыллёвым або жыллёва-будаўнічым кааператыве, фінансавання індывідуальнага або калектыўнага жыллёвага будаўніцтва, рэканструкцыі аднакватэрных, блочных жылых дамоў, долевага ўдзелу ў жыллёвым будаўніцтве, набыцця жылля шляхам куплі, для пагашэння запазычанасці па крэдытах банкаў (уключаючы выплату працэнтаў за карыстанне імі) і пазыках юрыдычных асоб, што ўзяты і выкарыстаны на адзначаныя мэты.

Згодна з п. 8 Палажэння аб парадку індэксацыі імянных прыватызацыйных чэкаў "Жыллё" (зацверджана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 лістапада 2006 г. № 1529), грашовыя сродкі, атрыманыя ў выніку індэксацыі чэкаў "Жыллё", выкарыстоўваюцца ў безнаяўнай форме ў выглядзе плацяжоў, якія пералічваюцца, у прыватнасці, пры набыцці жылых памяшканняў шляхам куплі, на бягучы (разліковы) рахунак прадаўца.

Такім чынам, перарэгістраваныя чэкі могуць быць у вызначаным парадку выкарыстаны грамадзянамі і членамі іх сем'яў на куплю жылога памяшкання, але індэксацыя іх магчымая толькі ў тым выпадку, калі ўладальнікі чэкаў знаходзяцца на ўліку асоб з патрэбай у паляпшэнні жыллёвых умоў.

Віктар САВІЦКІ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кватэра, якую па дагаворы найму займае наша сям'я, не падлягае прыватызацыі. Ёсць думка набыць іншую. Ці можна будзе ў гэтым выпадку скарыстацца чэкамі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика