Згарэлі з леташняй травой. 21.by

Згарэлі з леташняй травой

07.04.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З пачатку года ў прыродных пажарах загінула чатыры чалавекі.

Пра гэта паведаміў начальнік Рэспубліканскага цэнтра кіравання і рэагавання на надзвычайныя сітуацыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі Аляксей Вараб'ёў на сустрэчы з журналістамі ў Нацыянальным прэс-цэнтры:

— Калі глядзець леташнюю статыстыку, то за аналагічны перыяд здарылася 226 прыродных пажараў, а сёлета — 1417. Мінулагодні паказчык па пажарах у прыродных экасістэмах перавышаны. Гэта звязана з тым, што было ўжо некалькі пагодлівых цёплых дзён, калі людзі прыбіралі леташнюю сухую траву, падпальваючы яе, што ў выніку прывяло да трагедый. У асноўным загінулыя пры такіх абставінах — пажылыя людзі.

Трэба адзначыць, што ахвяр прыродных пажараў за ўвесь мінулы год налічвалася сем. Статыстыка першых чатырох месяцаў новага года — больш чым палова ад гэтай лічбы. Да адказнасці за спальванне сухой травы ўжо прыцягнута 200 чалавек. У Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях раяць пазбаўляцца ад травы без выкарыстання агню, скошваць яе ці вывозіць са смеццем.

Ганна ГАРУСТОВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З пачатку года ў прыродных пажарах загінула чатыры чалавекі. Пра гэта паведаміў начальнік Рэспубліканскага цэнтра кіравання і рэагавання на надзвычайныя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика