Дзед-парад. 21.by

Дзед-парад

12.12.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Марозы з усяго Мінска збяруцца ў сталіцы на каталіцкае Ражджаство.

Апоўдні 25 снежня галоўныя чараўнікі свята разам са сваімі Снягуркамі завітаюць на Кастрычніцкую плошчу. Тут яны запаляць галоўную ёлку краіны і адправяцца да Палаца спорту.

— Усяго ў свяце прымуць удзел каля 800 персанажаў. Плануецца, што кожны раён горада прадставіць 25—30 пар Дзядоў Марозаў і Снягурак, — расказваюць ва ўпраўленні культуры Мінгарвыканкама. — Сярод удзельнікаў парада будзе і сімвал чэмпіянату свету па хакеі — Волат.

Свой навагодні сюрпрыз гараджанам падрыхтавала і Нацыянальная бібліятэка. У святы «алмаз» засвеціцца па-асабліваму. Так, верхнія грані бібліятэкі ўпрыгожаць месяц і зоркі, якія будуць паступова змяняць рознакаляровыя сняжынкі, а цэнтр — ёлкі. Ля надпісу «З Новым годам» з’явяцца святочныя каўпачкі, а ля віншавання «З Ражджаством Хрыстовым» — свечкі, якія будуць змяняць зялёная гірлянда, замерзлае акенца і сняжынкі. Звычайна ззяць навагодні падсвет будзе да апоўначы, а 24, 25 і 31 снежня, а таксама 6-га і 7 студзеня да трох гадзін ночы.

Аддзел навін «Р»
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Марозы з усяго Мінска збяруцца ў сталіцы на каталіцкае Ражджаство.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика