Дочь пожарного родила пожарному дочь. Интересная история Натальи и Евгения Онуфриенко. 21.by

Дочь пожарного родила пожарному дочь. Интересная история Натальи и Евгения Онуфриенко

21.01.2020 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У маладой сям’і Ануфрыенкаў многае звязана з пажарнай службай. Хаця, як прызнаюцца Наталля і Яўген, ніхто з іх не планаваў закладваць менавіта такія сямейныя традыцыі. Але ж сумеснае жыццё гэтай пары склалася, як кажуць, «як наканаваў лёс».



Яўген і Наталля ўсё сваё жыццё хадзілі рознымі сцежкамі. Ён вырас у Шанях, а яна — у Пружанах. Ён вырашыў служыць у падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях, а яна — стаць настаўніцай. І толькі пасля знаёмства яны адзначылі, што жыццё паступова падводзіла іх адзін да аднаго.
— Я заўсёды з павагай ставілася да выратавальнікаў, бо мой тата, Васіль Васільевіч Жабрун, усё жыццё адслужыў пажарным,— расказвае Наталля.— Я ганарылася ім, але і не думала калі-небудзь закахацца ў прадстаўніка гэтай ганаровай прафесіі.
Толькі лёс распарадзіўся па-свойму. Аказалася, што ў абодвух былі агульныя сябры, на вяселлі аднаго з якіх яны і пазнаёміліся: Наталлю і Яўгена запрасілі на ўрачыстасць у якасці сведкаў. Першае знаёмства не перапынілася: не адкладаючы магчымасць сустрэцца з прыгожай гараджанкай, Яўген хутка прызначыў спатканне. Сустрэчы потым сталі даволі частымі, нягледзячы на адлегласць паміж маладымі людзьмі.
— Я тады служыў у Ваўкавыскім раёне і імкнуўся практычна пасля кожнай змены прыязджаць да Наталлі,— успамінае Жэня.
Сустрэчы працягваліся паўтара года, пакуль хлопец не адважыўся на больш сур’ёзныя адносіны. Як дзеліцца ўспамінамі Наталля, каханы зрабіў усё з хітрасцю, да самай апошняй мінуты дзяўчына і не думала, што гэта адбываецца ўсур’ёз. У якасці доказу яна дэманструе сямейны фотаальбом.
— Ён заказаў фотасесію ў Брэсце і дамовіўся з фатографам, што напрыканцы здымкаў прапануе мне руку і сэрца. І вось у адзін з момантаў, калі ў мяне былі толькі думкі, як я буду выглядаць на фота, раптоўна перада мной з’явіліся кветкі, а потым Жэня прапанаваў стаць яго жонкай…
На сямейных фотаздымках нават бачна, што тады дзьмуў неслабы вецер, што абодва былі вымушаны выціраць слёзы. Зразумела, што адмовы Яўген не пачуў, і неўзабаве ў Пружанскім ЗАГСе быў зарэгістраваны новы шлюб, дарэчы, тады ён стаў 100-м і паведамленне аб гэтым трапіла на старонкі «Раённых будняў».
Вось і атрымалася, што сама дачка пажарнага, Наталля, як і яе маці ў свой час, выбрала ў якасці спадарожніка жыцця менавіта выратавальніка. І праз вызначаны час пасля вяселля ў сям’і Ануфрыенкаў з’явіўся «працяг» яшчэ адной традыцыі: нарадзілася дачка пажарнага, Арына. Ды яшчэ гэтак падгадала час, што нарадзілася яна летась якраз за дзень да прафесійнага свята пажарнай службы, якое адзначаецца 25 ліпеня. Атрымліваецца, што ў іх сям’і з’явілася падстава святкаваць ажно два дні запар.
— Паўгода мы чакалі Макарку, бо бабуля прагназавала, што народзіцца хлопчык. А нас парадавала Арынка,— смяюцца маладыя бацькі.
Дачка падобная на тату, але характар у яе ўсё ж, напэўна, больш мамін. Таксама любіць, калі да яе прыходзяць госці, яе вельмі лёгка было фатаграфаваць, бо дзяўчынка з задавальненнем разглядала фотаапарат. І хаця ранейшы рэжым жыцця таты і мамы яна ўсё ж крыху змяніла, але ж дазваляе ім сумесна ездзіць у Белавежскую пушчу, дзе вельмі любіць бываць Наталля, наведваць сяброў і проста гуляць па родным горадзе. Безумоўна, больш часу з ёй праводзіць мама, якая часова пакінула СШ №5 і знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе дзіцяці.
— Пра сваю работу Жэня нічога не расказвае, хаця я і ведаю, што змены бываюць і неспакойныя. Аднак ён не дапускае ўзнікнення ў мяне трывожных думак, часта тэлефануе, цікавіцца справамі. Дзеліцца толькі добрымі навінамі, напрыклад, мы вельмі ганарыліся, калі наш тата быў прызнаны лепшым вадзіцелем у райаддзеле па надзвычайных сітуацыях.
Як кажуць, мы можам доўга смяшыць Бога сваімі планамі, але Ён ці іншыя вышэйшыя сілы рыхтуюць нам сваю дарогу. Жэня і Наталля знайшліся на ёй, далей ідуць толькі разам. І, як Ануфрыенкі самі зазначаюць, магчыма, такой ціхай хадой яшчэ дойдуць і да Макаркі.
Алег Сідарэнка, Сяргей Талашкевіч (фота).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У маладой сям’і Ануфрыенкаў многае звязана з пажарнай службай. Хаця, як прызнаюцца Наталля і Яўген, ніхто з іх не планаваў закладваць менавіта такія сямейныя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика