21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прэзiдэнт Беларусi адобрыў план мерапрыемстваў па вырашэнню актуальных сацыяльных пытанняў

25.08.2009 21:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У 2006 годзе ў Беларусi прадоўжыцца актыўная работа па вырашэнню сацыяльна значных праблем насельнiцтва i рэалiзацыi планаў кiраўнiцтва краiны па стварэнню дзяржавы для людзей. Адзiн з важнейшых складальнiкаў тут — павышэнне эфектыўнасцi работы са зваротамi грамадзян i ўвагi да штодзённых праблем i клопатаў чалавека. Адпаведны план канкрэтных мерапрыемстваў, распрацаваны ўрадам, адобрыў кiраўнiк дзяржавы.

У рэспублiцы ў адпаведнасцi з даручэннем прэзiдэнта ў 2005 годзе быў узмоцнены кантроль за выкананнем заканадаўства аб зваротах грамадзян. Як паказваюць праверкi, праведзеныя ў мiнулым годзе ў Мiнску i абласцях, у цэлым па ўсёй «вертыкалi ўлады» створана сiстэма работы са зваротамi грамадзян, якая можа забяспечыць своечасовае i якаснае вырашэнне сацыяльна значных пытанняў, што хвалююць насельнiцтва.

Разам з тым, па-ранейшаму маюць месца факты бюракратызму i фармальных адносiнаў да зваротаў людзей, парушэння тэрмiнаў разгляду праблем грамадзян, прыняцця неправамерных рашэнняў. Пераважная большасць парушэнняў дапускаецца на так званым першасным узроўнi — у сельскiх, гарадскiх i раённых выканкамах, арганiзацыях, якiя непасрэдна займаюцца абслугоўваннем насельнiцтва, i яны ў многiм з’яўляюцца вынiкам нiзкай выканальнiцкай дысцыплiны i нядобрасумленных адносiнаў да выканання службовых абавязкаў. Аб гэтым ва ўстаноўленым парадку быў праiнфармаваны кiраўнiк дзяржавы.

Вiнаватыя ў няўважлівых адносiнах да праблем людзей прыцягнуты да дысцыплiнарнай адказнасцi. Аднак сёння першарадная ўвага ўдзяляецца пошукам шляхоў вырашэння праблемных пытанняў i ўстаранення перадумоў для iх узнiкнення. У прыватнасцi, выяўленыя ў ходзе праверак праблемы, якiя найбольш часта называюцца ў зваротах грамадзян, былi прааналiзаваны, сiстэматызаваны i даложаны прэзiдэнту ў кастрычнiку 2005 года.

Як высветлiлася, найбольшая колькасць нараканняў грамадзян выклiкана жыллёвымi пытаннямi. У iх лiку — высокi кошт будаўнiцтва i нематываваны рост цэн на другасным рынку жылля, адсутнасць у малазабяспечаных шматдзетных сем’яў права на атрыманне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання, адсутнасць службовага жылля для прадастаўлення асобным катэгорыям маладых спецыялiстаў, якiя накiроўваюцца на работу па размеркаванню ў сельскую мясцовасць, адставанне аб’ёмаў капiтальнага рамонту жыллёвага фонду ад фактычнай патрэбнасцi, нiзкая якасць жыллёва-камунальных паслуг i рамонтна-будаўнiчых работ, што выконваюцца падраднымi арганiзацыямi. У сферы працы i сацыяльнай абароны насельнiцтва людзi адзначаюць недасканаласць парадку спагнання алiментаў на ўтрыманне непаўналетнiх дзяцей, недастатковую сацыяльную абароненасць iнвалiдаў з дзяцiнства, нявырашанасць сацыяльна-працоўных i бытавых праблем грамадзян малаколькасных населеных пунктаў, размешчаных у зонах радыеактыўнага забруджання.

У галiне адукацыi, як высветлiлася, жыхары Беларусi ў сваiх зваротах часцей за ўсё закранаюць тэмы адсутнасцi права на адтэрмiноўку ад прызыву на ваенную службу ў асобных катэгорый асоб. Насельнiцтва скардзiцца i на высокiя стаўкi дзяржаўнай пошлiны.

Вышэйпералiчаныя праблемы характэрныя для ўсiх рэгiёнаў рэспублiкi i закранаюць iнтарэсы розных слаёў насельнiцтва. У сувязi з гэтым прэзiдэнт даручыў у трохмесячны тэрмiн унесцi канкрэтныя прапановы па вырашэнню найбольш вострых сацыяльна значных праблем жыхароў Беларусi. Як падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка, вырашэнне гэтых пытанняў аб’яўляецца першараднай задачай.

У сувязi з гэтым урадам быў распрацаваны паэтапны план мерапрыемстваў, якiя прадугледжваюць удасканаленне беларускага заканадаўства i стварэнне праектаў адпаведных нарматыўных прававых актаў. Вызначаны адказныя за выкананне дзяржструктуры i тэрмiны вырашэння абазначаных праблем.

Так, для вырашэння праблемы высокага кошту будаўнiцтва i нематываванага росту цэн на другасным рынку жылля, што абмяжоўвае магчымасцi тых, хто мае патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, на ўдзел у жыллёвым будаўнiцтве, прапануецца вызваленне грамадзян, якiя ажыццяўляюць жыллёвае будаўнiцтва з фiнансавай падтрымкай або за кошт уласных сродкаў, ад платы за стварэнне адпаведных аб’ектаў сацыяльнай iнфраструктуры, iнжынерных i транспартных камунiкацый, а таксама рэгуляванне парадку ажыццяўлення долевага будаўнiцтва. Прадугледжваецца ўдасканаленне парадку i правiлаў правядзення аўкцыёнаў на права заключэння дагавораў арэнды зямельных участкаў пад будаўнiцтва жылых дамоў, падрадных таргоў па выбары падрадных арганiзацый пры будаўнiцтве жылля для грамадзян, якiя стаяць на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, а таксама скарачэнне аб’ёмаў праектнай дакументацыi.

Плануецца распрацоўка нарматыўнага прававога акта аб парадку замацавання жылых памяшканняў за дзецьмi-сiротамi i дзецьмi, якiя засталiся без апекi бацькоў, у выпадку накiравання iх у дзiцячыя iнтэрнатныя ўстановы, апякунскую або прыёмную сям’ю.

Для вырашэння праблемы адсутнасцi ў малазабяспечаных шматдзетных сем’яў права на атрыманне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання прапануецца прыняцце дакумента аб парадку вызначэння даходу грамадзян, якiя маюць такое права (уключаючы шматдзетныя сем’i), а таксама выдзяленне дадатковых фiнансавых сродкаў для будаўнiцтва жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання для малазабяспечаных шматдзетных сем’яў.

Для замацавання кадраў у вёсцы будзе ўнесены шэраг прапаноў аб аднясеннi маладых спецыялiстаў, уключаючы работнiкаў адукацыi, аховы здароўя, культуры, якiя накiроўваюцца на работу па размеркаванню ў сельскую мясцовасць, да лiку асоб, якiм могуць быць прадастаўлены службовыя жылыя памяшканнi. Акрамя таго, будуць выдзелены дадатковыя фiнансавыя сродкi для будаўнiцтва службовага жылля ў вёсцы для названай катэгорыi грамадзян.

Прапануецца ўнясенне змяненняў у дзеючыя нарматыўна-прававыя акты для ўдасканалення парадку прадастаўлення бязвыплатнай фiнансавай дапамогi для будаўнiцтва жылля ваеннаслужачым.

Штогадовае павелiчэнне аб’ёмаў капiтальнага рамонту жылых дамоў не менш як на 10 працэнтаў з выдзяленнем для гэтых мэтаў неабходных сродкаў дасць магчымасць вырашыць iснуючую на сённяшнi дзень праблему капрамонту.

Асноўным iнструментам барацьбы з нiзкай якасцю рамонтна-будаўнiчых работ, што выконваюцца падраднымi арганiзацыямi, а таксама жыллёва-камунальных паслуг насельнiцтву павiнна стаць праграма развiцця жыллёва-камунальнай гаспадаркi Рэспублiкi Беларусь на 2006—2010 гады. Тэрмiн распрацоўкi дакумента лiмiтаваны красавiком.

У I квартале павiнна быць завершана работа над праектам Дзяржаўнай праграмы па водазабеспячэнню i водаадвядзенню «Чыстая вада» на 2006—2010 гады. Яе рэалiзацыя дасць магчымасць вырашыць праблему забеспячэння шэрагу сельскiх рэгiёнаў пiтной вадой.

Многiх людзей хвалюе пытанне неадпаведнасцi тэрмiнаў аплаты жыллёва-камунальных паслуг тэрмiнам выплаты зарплаты ў асобных арганiзацыях. Для зручнасцi грамадзян будуць падрыхтаваны прапановы аб унясеннi змяненняў у Жыллёвы кодэкс Рэспублiкi Беларусь, якiя прадугледжваюць удакладненне тэрмiнаў аплаты жыллёва-камунальных паслуг.

У сферы працы i сацыяльнай абароны насельнiцтва плануецца павышэнне памераў дапамог сем’ям, якiя выхоўваюць дзяцей. На першым этапе — адмена дыферэнцыяцыi памеру дапамог па догляду дзiцяцi ва ўзросце да 3 гадоў для працуючых i непрацуючых жанчын. На другiм — устанаўленне з 1 студзеня 2008 года памеру дапамогi па догляду дзiцяцi ва ўзросце да 3 гадоў на ўзроўнi 80 працэнтаў бюджэту пражытачнага мiнiмуму, з 1 студзеня 2009 года — на ўзроўнi 100 працэнтаў.

Маштабныя мерапрыемствы запланаваны па аказанню дапамогi дзецям-сiротам i дзецям, якiя засталiся без апекi бацькоў.

У мэтах павышэння абароны iнтарэсаў дзяцей прапануецца прадастаўленне бацькам права заключаць пагадненне аб выплаце алiментаў, якое падлягае натарыяльнаму засведчванню. У выпадку ўхiлення даўжнiка ад выплаты алiментаў пагадненне будзе прымусова выконвацца. Пры недастатковасцi заработку алiменты будуць утрымлiвацца з грашовых сродкаў неплацельшчыка, што знаходзяцца на рахунках у банках i нябанкаўскiх крэдытна-фiнансавых арганiзацыях, а пры няхватцы гэтых сродкаў — дапускаецца накiраванне спагнання на любую маёмасць гэтай асобы.

Прапануецца прадугледзець пры распрацоўцы Дзяржаўнай праграмы занятасцi насельнiцтва i адпаведных рэгiянальных праграм на 2006 год i наступныя гады комплекс мерапрыемстваў па знiжэнню беспрацоўя ў шэрагу рэгiёнаў. Удасканаленне заканадаўства ў гэтай галiне будзе заключацца ў стымуляваннi беспрацоўных, якiя пражываюць у рэгiёнах з устойлiва высокiм узроўнем беспрацоўя, да заняткаў прадпрымальнiцкай дзейнасцю.

Значная ўвага будзе ўдзяляцца вырашэнню сацыяльна-працоўных i бытавых праблем грамадзян малаколькасных населеных пунктаў, размешчаных у зонах радыеактыўнага забруджання: гэта i адкрыццё дамоў сацыяльных паслуг, будаўнiцтва i рамонт дарог, водаправодаў i электрасетак, добраўпарадкаванне тэрыторыi, тэлефанiзацыя дамоў, перасяленне жыхароў у цэнтральныя сядзiбы гаспадарак i раённыя цэнтры.

План мерапрыемстваў уключае таксама вывучэнне магчымасцi знiжэння памераў ставак дзяржаўнай пошлiны пры звароце ў судовыя органы, натарыяльныя канторы i загсы.

У мэтах узмацнення барацьбы з алкагалiзмам i звязанай з гэтым ростам колькасцю сем’яў, якiя вядуць антыграмадскi лад жыцця, у праекце Дзяржаўнай праграмы нацыянальных дзеянняў па папярэджанню i пераадоленню п’янства i алкагалiзму на 2006—2010 гады прапануецца прадугледзець вядзенне дакладнага ўлiку няўдалых сем’яў, аказанне неабходнай медыцынскай, прававой, сацыяльнай, псiхалагiчнай i iншай дапамогi, прыцягненне дзяцей да спартыўных, культурна-масавых мерапрыемстваў, абавязковае прыцягненне ўрача-нарколага да штогадовага медыцынскага агляду вучняў старэйшых класаў, прадаўжэнне работы па знiжэнню аб’ёмаў вытворчасцi танных спiртазмяшчальных напiткаў. Чакаецца i ўнясенне змяненняў у заканадаўства, якiя прадугледжваюць прымусовае лячэнне падлеткаў ад наркатычнай i алкагольнай залежнасцi.

Праект указа прэзiдэнта, што распрацоўваецца, аб зацвярджэннi Палажэння аб старшынi сельскага, пасялковага, гарадскога выканаўчага камiтэтаў дасць магчымасць зняць праблему няздольнасцi органаў мясцовага кiравання i самакiравання першаснага ўзроўню аказваць у шэрагу выпадкаў дзейсную практычную дапамогу сельскiм жыхарам у вырашэннi жыццёвых праблем, на што абгрунтавана скардзяцца грамадзяне.

Для спрашчэння парадку дзяржаўнай рэгiстрацыi суб’ектаў прадпрымальнiцкай дзейнасцi прадугледжана ўвядзенне ў дзеянне «заяўнага» прынцыпу i прынцыпу «аднаго акна».

Прэзiдэнт адобрыў прадстаўленыя прапановы i падкрэслiў, што асноўныя сацыяльна значныя пытаннi павiнны быць вырашаны ў I квартале 2006 года.

Кантроль ускладзены на Камiтэт дзяржаўнага кантролю. Аб ходзе выканання плана мерапрыемстваў кiраўнiку дзяржавы, як плануецца, будзе даложана ў красавiку i лiпенi гэтага года.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У 2006 годзе ў Беларусi прадоўжыцца актыўная работа па вырашэнню сацыяльна значных праблем насельнiцтва i рэалiзацыi планаў кiраўнiцтва краiны па ства
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика