Пенсiянерам падставiлi плячо
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
ДОБРАЯ НАВIНА Прадпрыемствы горада Светлагорска ўдзяляюць вялiкую ўвагу сацыяльнай падтрымцы пенсiянераў, iнвалiдаў, сем’яў, дзе выхоўваюцца дзецi. У гэтым напрамку тут дзейнiчае цэлая сiстэма.Напрыклад, упраўленнi вышкамантажнае, буравых работ, аграпрамысловае, якiя з’яўляюцца структурнымi падраздзяленнямi РУП «Беларуснафта», а таксама цеплаэлектрацэнтраль, завод жалезабетонных вырабаў i канструкцый, цэлюлозна-кардонны камбiнат, аўтапарк № 5 робяць штомесячныя i штоквартальныя даплаты да пенсiй сваiм былым работнiкам, якiя зараз знаходзяцца на заслужаным адпачынку. А iх нямала — 2422 чалавекi, i летась даплаты да пенсiй склалi 551 мiльён 698 тысяч рублёў. Як расказвае дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва Ларыса Васiлiхiна, многiя пенсiянеры паправiлi сваё здароўе ў санаторыях па пуцёўках, выдзеленых прадпрыемствамi горада. На ўказаныя мэты ўпраўленне буравых работ зрасходавала летась 18 мiльёнаў 837 тысяч рублёў, цэлюлозна-кардонны камбiнат — 16 мiльёнаў, аграпрамысловае ўпраўленне — 7 мiльёнаў 673 тысячы рублёў. А вытворчае ўпраўленне «Хiмвалакно» забяспечыла 1240 сваiх былых працаўнiкоў пуцёўкамi ў прафiлакторый на 484 мiльёны 235 тысяч рублёў. Шэраг прадпрыемстваў выкарыстоўваюць нестандартныя формы аказання сацыяльнай падтрымкi пенсiянерам i iнвалiдам. Так, на заводзе ЖБК, КЖУП «Светач», унiтарным прадпрыемстве «Парыцкае» практыкуецца дапамога ў аказаннi транспартных паслуг для паездкi людзей на ўчасткi для пасадкi бульбы, апрацоўкi зямлi. Апошняе характэрна таксама для «Светлагорск-корммаша», гароднiннай фабрыкi, iншых прадпрыемстваў, якiя дапамагаюць слаба абароненым катэгорыям насельнiцтва набываць пiламатэрыялы, дровы i г.д. Клопаты суб’ектаў гаспадарання горада аб гэтых людзях летась вылiлiся ў наступную суму — 1 мiльярд 819 мiльёнаў 307 тысяч рублёў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прадпрыемствы горада Светлагорска ўдзяляюць вялiкую ўвагу сацыяльнай падтрымцы пенсiянераў, iнвалiдаў, сем’яў, дзе выхоўваюцца дзецi. У гэтым напрамку
|
|