Насустрач прадпрымальнiкам з глыбiнкi
Барыс ПРАКОПЧЫК
Прадпрымальнiцкая дзейнасць на Гродзеншчыне развiваецца не толькi ў вялiкiх гарадах, але i ў райцэнтрах, у сельскай мясцовасцi. Праўда, там бывае праблематычна атрымаць квалiфiкаваную дапамогу па розных прававых пытаннях. У Гаспадарчым судзе Гродзенскай вобласцi гэта разумеюць i iдуць насустрач прадпрымальнiкам з глыбiнкi.
У Гаспадарчым судзе вобласцi створана група з лiку найбольш вопытных i высокаквалiфiкаваных работнiкаў, якая выязджае на прадпрыемствы, у арганiзацыi i растлумачвае найбольш актуальныя заканадаўчыя акты ў сферы гаспадарчых адносiнаў. Акрамя таго, праводзяцца выязныя семiнары, у рабоце якiх могуць паўдзельнiчаць зацiкаўленыя грамадзяне, юрысконсульты, кiраўнiкi прадпрыемстваў i г.д. Згодна з Дэкрэтам кiраўнiка дзяржавы «Аб удасканаленнi работы з насельнiцтвам» работнiкамi суда арганiзаваны прыём грамадзян у выхадныя днi непасрэдна ў раёнах вобласцi. Кожны жадаючы можа звярнуцца па пытаннях парадку прымянення жыллёвага, сямейнага i зямельнага заканадаўства, спагнання дэбiторскай запазычанасцi, а таксама запазычанасцi за пастаўленыя тавары, банкруцтва, абскарджання рашэнняў дзяржаўных органаў, дзеянняў службовых асоб i iншых. У практыку работы ўваходзяць i прамыя лiнii са старшынёй суда Валерыем Касцюкевiчам, у ходзе якiх паступаюць званкi не толькi з прадпрыемстваў i арганiзацый, але i ад iндывiдуальных прадпрымальнiкаў. Сачыце за аб’явамi ў прэсе на гэты конт i задавайце свае пытаннi. Дарэчы, задаць пытаннi кiраўнiцтву суда або суддзям можна i на старонцы зваротнай сувязi, якая маецца на нядаўна адкрытым Iнтэрнэт-сайце Гаспадарчага суда Гродзенскай вобласцi: w.w.w.GRODNO.COURT.BY.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прадпрымальнiцкая дзейнасць на Гродзеншчыне развiваецца не толькi ў вялiкiх гарадах, але i ў райцэнтрах, у сельскай мясцовасцi
|
|