21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Землякi

25.08.2009 21:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Склалася так, што ў невялiкiм пасёлку Усяж я ўжо бываў, але вельмi даўно — трыццаць гадоў таму. Памяць выцягвала з далёкiх сховiшчаў выявы тыповага тагачаснага рабочага пасёлка торфаздабытчыкаў i ўслед за гэтым думалася: як там сёння, калi торфазавод (колiшняя горадаўтваральная велiчыня!) састарыўся? Цi ёсць цяпер у жыхароў Усяжа i суседнiх вёсак надзейны гарант вырашэння штодзённых жыццёвых пытанняў?
(Заканчэнне на 3-й стар.)
НА ЗДЫМКУ: Куркаўская школа — аб’ект асаблiвай увагi сельвыканкама. Гэты здымак зроблены ў школьным музеi, экспазiцыя якога расказвае пра жыццё землякоў у далёкiя часы.

Забягаючы наперад, адкажу: сёння тут, як нiколi раней, заўважна роля сельскага выканкама. На гэтую структуру ўлады часцей за ўсё спадзяюцца мясцовыя жыхары, калi бачаць патрэбнасць перамен цi далейшага паляпшэння ў тым, з чым штодня сустракаецца вясковец: водазабеспячэнне, газiфiкацыя, грамадскi транспарт, добраўпарадкаванне...

— На тэрыторыi Усяжскага сельсавета знаходзяцца дзевяць вёсак, — уводзiць мяне ў курс старшыня Уладзiмiр Лютко, — там пражывае столькi ж нашых землякоў, колькi ў самiм Усяжы. Сёння вяскоўцы не без падстаў жадаюць мець тыя ж камунальныя выгоды, карыстацца тымi ж паслугамi, што i жыхары цэнтральнага пасёлка. Безумоўна, далёка не ўсё ўдаецца вырашыць адразу. Вось, напрыклад, паўгода ўжо вядзём перапiску с аблгазам, просiм гэту абласную ўстанову выканаць неабходныя для газiфiкацыi вясковых сядзiб тэхнiчныя разлiкi. Своечасова пералiчылi iм грошы, своечасова выканалi ўсе патрабаваннi, але ж справы не рухаюцца з месца! Уявiце, як з-за гэтай валакiты крыўдна нашым гаспадарам, чые сядзiбы знаходзяцца за сотню метраў ад iснуючага сёння газаправода.

Вiдаць, урэшце ўсё наладзiцца — у абласной установе зразумеюць сваю адказнасць перад вёскай, ды i сам сельвыканкам са сваiмi актывiстамi «дацiсне» гэтае пытанне. I не толькi таму, што старшыня сельвыканкама, як кажуць яго землякi, усе парогi абаб’е, а свайго даб’ецца, але i таму, што ёсць у яго надзейны, працаздольны актыў.

Тут, напрыклад, кожны чуў пра старасту вёскi Трубiчына пенсiянерку Алену Загарулiну, якая летась перамагла ў зацяжной «барацьбе» з кiраўнiцтвам адной з транспартных устаноў. Вяскоўцы даўно прасiлi трохi прадоўжыць маршрут мясцовага аўтобуса i, магчыма, па сённяшнi дзень чакалi б выканання абяцанак, калi б энергiчная стараста не прыцягнула да гэтай валакiты ўвагу высокага начальства. Пасля гэтага справу вырашылi хутка: маршрут зрабiлi зручным для пасажыраў, а вiнаватыя атрымалi па заслугах.

Другая стараста — Таццяна Шумская з вёскi Куркава — вядома сёння раённай уладзе як «генератар» стварэння мясцовага фельчарска-акушэрскага пункта. Яе землякi спадзяюцца, што неўзабаве i ў iх вёсцы будзе свая ўстанова аховы здароўя.

Землякi — так называюць сябе людзi, якiя нарадзiлiся i жывуць побач. Удвая больш павагi ў гэтым слове, калi такiя людзi шчыруюць дзеля таго, каб прыгажэла iх зямля, каб бага-цей на ёй жылося.

Часта заходзiць у сельскі Савет старшыня мясцовага Савета ветэранаў былы настаўнiк Андрэй Герачынскi. Цiкавiцца, чым жыве сёння мясцовая ўлада, нярэдка замаўляе слова за кагосьцi са сталых жыхароў, прапаноўвае правесцi сустрэчу з моладдзю цi арганiзаваць святочнае мерапрыемства. Ён — адзiн з арганiзатараў мясцовай добраахвотнай дружыны, бо, як лiчыць сам ветэран, парадак — аснова поспеху ў любой справе.

Дарэчы, парадкам на сваёй зямлi ўсяжцы могуць пахвалiцца. I гэта зноў-такi iх агульная заслуга. Паводле меркавання старшынi сельвыканкама Уладзiмiра Лютко, вельмi важна, каб сельскi ўчастковы быў не з далёкага краю, каб ён сваiх землякоў ведаў здаўна i сам перад iмi быў як на далонi. Менавiта такi чалавек капiтан мiлiцыi, член выканкама сельсавета Сяргей Мiкiшка — энергiчны, добразычлiвы, з цвёрдым характарам, пунктуальны. Праўда, каб зрабiць яго фотаздымак, нам давялося трохi пачакаць, пакуль сам капiтан вернецца ў вёску з Мiнска, дзе старшыня аблвыканкама Мiкалай Дамашкевiч уручыў яму грамату за ўзорнае выкананне абавязкаў.

У сельвыканкаме я пачуў шмат прыкладаў таму, як сярод землякоў мацнее разуменне неабходнасцi агульнага парадку. Гэтаму спрыяюць камiсiя садзейнiчання сям’i i школе, адмiнiстрацыйная камiсiя, «гарачая лiнiя» тэлефоннай сувязi памiж вёскамi i райцэнтрам.

Усяж размешчаны паблiзу вялiкай аўтастрады: направа — Мiнск, налева — Жодзiна, прама — Смалявiчы.

— Вiдаць, таму, — кажа Уладзiмiр Лютко, — некаторых праблем у нашага сельсавета больш, чым дзе. Гледзячы на гарадское жыццё, гаспадары сядзiб ужо не гэтак, як раней, ставяцца да ўтрымання хатняй жывёлы (а гэта бракуе сельсаветаўскiм зборшчыкам малака!).

— Вось як сёння выглядаюць нашы падворкi, — паказвае старшыня паперы з вынiкам абходу сядзiб. — Калiсьцi палеткi вакол вёсак ад пчол гулi, а зараз на 1249 гаспадарках усяго 75 вулляў. Пра колькасць авечак i казаць сорамна — на пальцах адной рукi пералiчу.

Не, бяднейшымi землякi не сталi, але ў iх iменi пачала паступова знiкаць самая галоўная частка — ЗЯМЛЯ, якая злучае памiж сабой людзей працы. Хтосьцi з вяскоўцаў знаходзiць работу ў блiзкiх гарадах (i гэта можна зразумець), але такое працаўладкаванне вядзе да павелiчэння колькасцi часова непрацуючых.

— Улiчваючы iх магчымасцi, прапаноўваем часовую працу, — кажа Уладзiмiр Лютко. — Гэта ўзаемавыгадна, бо чалавек, якi яшчэ не вызначыўся са сваiм асноўным заняткам, атрымлiвае заробак, а сельсавет атрымлiвае дадатковыя рабочыя рукi, каб далей добраўпарадкоўваць двары i вулiцы.

— А грошы адкуль? — перапыняю я аповяд старшынi галоўным пытаннем «усiх часоў i народаў» i чую ў адказ пра тое, як сельсавет не толькi ўмела выкарыстоўвае сродкi з раённага фонду занятасцi, але i дае ход рублям з уласнага спецыяльнага рахунку. Пра каналы папаўнення гэтага спецрахунку расказваць можна шмат, нагадаю толькi пра той, якi ўразiў мяне сваёй фармулёўкай: рабiць грошы са смецця. Гаворка iдзе пра мiнi-палiгон захоўвання смецця i адходаў, абсталяваны тут у адным з былых кар’ераў. Шэсць прадпрыемстваў недзяржаўнай формы ўласнасцi карыстаюцца палiгонам. Часова непрацуючым даецца магчымасць наводзiць парадак на мiнi-палiгоне i сарцiраваць тое, што прывозяць сюды штодня. Так, напрыклад, толькi за кошт здадзенага адгэтуль металалому сельсавет атрымаў летась каля 10 мiльёнаў рублёў, якiя так патрэбны, каб зрабiць на вулiцах новыя кветнiкi, набыць траву для газонаў, скалацiць i пафарбаваць новую агароджу...

Завяршаючы размову пра сваiх землякоў, старшыня сельвыканкама прапанаваў зазiрнуць у заўтрашнi дзень вёсак — паглядзець, як будуецца жыллё. Улада не без падстаў спадзяецца, што наваселлi добра паўплываюць на дэмаграфiчную сiтуацыю. Не без гэтага разлiку стварыўся Усяжскi жыллёва-будаўнiчы кааператыў, дзеля гэтага вырастуць 16 катэджаў i шматкватэрны дом у вёсцы Куркава, дом у вёсцы Крывая Бяроза.

Мы ехалi па сельскiх дарогах, i старшыня па-свойму каменцiраваў заснежаны пейзаж, якi праплываў за вокнамi аўтамабiля.

— У гэту вёску, спадзяёмся, хутка прыйдзе газаправод, а вось у гэтай — вырасце новы дом, а вось там вада ў калодзежы панiзiлася — трэба думаць пра водаправод i скважыну...

Аўтамашына раз-пораз спынялася то каля школы, то паблiзу Дома культуры, то проста сярод вулiцы, бо нейкая тэрмiновая справа знаходзiлася ў старшынi да сустрэчнага земляка.

Падумалася, што калi б пераказаць асобна ўсе гэтыя размовы, то атрымаўся б яшчэ адзiн расказ пра жыццё ўсяжцаў. I не дзiўна — яны ж землякi.

Яўген ПЯСЕЦКI,

Смалявiцкi раён.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Склалася так, што ў невялiкiм пасёлку Усяж я ўжо бываў, але вельмi даўно — трыццаць гадоў таму
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика