21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вясной — пакупку. Увосень — бульбу

25.08.2009 21:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

НОВАЎВЯДЗЕННI

У 2006 годзе Белкаапсаюз плануе павялiчыць закупкi ў насельнiцтва ўсiх вiдаў сельскагаспадарчай i дзiкарослай прадукцыi. Пры гэтым кааператары маюць намер прапанаваць новую форму разлiкаў — таварныя крэдыты пад будучы ўраджай. Дарэчы, паводле слоў начальнiка ўпраўлення нарыхтовак Уладзiмiра Гапановiча, такiя крэдыты пачнуць выдавацца ўжо гэтай вясной.

Грошы за стандарт

Летась спажывецкая кааперацыя нарыхтавала прадукцыi на агульную суму 272,3 млрд рублёў, i ў тым лiку на 79,3 млрд — непасрэдна ў грамадзян краiны. У прыватнасцi, на працягу мiнулага года ў прыватнiкаў удалося купiць 22,3 тыс. тон агароднiны, 4,1 тыс. тон садовых сунiц, 1,9 тыс. тон парэчкi, 1,5 тыс. тон слiвы, вiшнi i алычы, 1,3 тыс. тон рабiны, 2,7 тыс. тон агуркоў, 4,9 тыс. тон дзiкарослых пладоў i ягад, нарэшце, нягледзячы на не самы вялiкi ўраджай, — 76,8 тыс. тон яблыкаў. Усе гэтыя лiчбы аказалiся вышэй, чым пазалетась, а па некаторых паказчыках — нават у 1,6—2,3 раза. Па-сутнасцi «праблемнай» атрымалася толькi адна пазiцыя — бульба. Яе кааператары закупiлi толькi 20,7 тыс. тон, або амаль на трэць менш, чым у 2004 годзе. Асноўнай прычынай такой сiтуацыi сталi цяжкасцi са збытам на знешнiх рынках. I перш-наперш — у Расiйскай Федэрацыi.

— У лютым мiнулага года, падчас традыцыйных сельскагаспадарчых кiрмашоў, мы падпiсалi папярэднiя пагадненнi на пастаўкi ў Расiю 17 тыс. тон бульбы, — распавядае Уладзiмiр Гапановiч. — Аднак фактычна нiводнае з гэтых пагадненняў так i не было выканана. Бо, па-першае, цана на беларускую бульбу атрымалася вышэй, чым на аптовых рынках Расiйскай Федэрацыi. А, па-другое, мы прайгралi ў якасцi. Падыходы расiян да яе з кожным годам становяцца ўсё больш жорсткiмi. Сёння пакупнiкi ў тых жа Маскве i Санкт-Пецярбургу патрабуюць, каб у кожнай партыi прынамсi 92 працэнты складала менавiта стандартная бульба, прычым тут бяруцца пад увагу яе памеры, адсутнасць механiчных пашкоджанняў i захворванняў. Аднак тое, што рэальна мы можам прапанаваць зараз, не адпавядае падобным заяўкам. Сярэднi паказчык стандартнай бульбы ў Беларусi складае ўсяго каля 60 працэнтаў.

Не сакрэт, што 90 працэнтаў «другога хлеба» ў краiне вырошчваецца на прыватных падворках. Нiчога кепскага, на першы погляд, тут няма. Калi б не некаторыя акалiчнасцi. Як заўважае Уладзiмiр Гапановiч, у асноўным насельнiцтва вырошчвае бульбу не самых лепшых i да таго ж «змешаных» сартоў. А ў сваю чаргу гэта абмяжоўвае магчымасцi яе продажу як за мяжой, так i ўнутры Беларусi.

Сапраўды, апошнiм часам робяцца спробы выправiць становiшча. Летась, напярэдаднi пасяўной, спажывецкая кааперацыя рэалiзавала грамадзянам краiны 860 тон элiтнага насення бульбы. Сёлета ж, як чакаецца, гэты паказчык складзе ўжо 1300 тон. Разам з тым, перакананы ў Белкаапсаюзе, толькi дзякуючы замене сартоў атрымаць канкурэнтаздольную бульбу будзе складана.

— Не менш значнай праблемай застаецца якасць глебы, — працягвае Уладзiмiр Гапановiч. — Значная частка плошчаў, на якiх вырошчваюць бульбу прыватныя гаспадаркi, «хварэе» на провалачнiк i паршу, а ў такiх варунках разлiчваць на таварную прадукцыю проста немагчыма. Таму паляпшэнне якасцi глебы, яе абеззаражванне — пытаннi, на якiя трэба звярнуць увагу ўсiм i ў самы блiжэйшы час.

Вясна — час кiрмашоў

Нарыхтоўкi застаюцца калi не асноўнай, то на самай справе значнай крынiцай даходаў многiх вяскоўцаў. З улiкам гэтага, мяркуе Уладзiмiр Гапановiч, сёлета iх аб’ёмы павiнны ўзрасцi. Чакаецца, што кааператары купяць прынамсi 83 тыс. тон яблыкаў, 3,5 тыс. тон садовых сунiц, не менш чым 20 тыс. тон агароднiны, 5 тыс. тон дзiкарослых пладоў i ягад, 1 тыс. тон грыбоў, 80 тыс. тон бульбы. Зразумела, шмат у чым выкананне такiх планаў будзе залежыць ад надвор’я. Але не толькi. Не менш важная ўмова — падрыхтоўка да сельскагаспадарчага сезона.

— Як i ў папярэднiя гады, мы наладзiм спецыялiзаваныя вясновыя кiрмашы i прапануем на iх насельнiцтву элiтнае насенне бульбы, цыбулю-сявок, маладняк свiней i буйной рагатай жывёлы, куранят, саджанцы пладовых дрэў i ягад, угнаеннi, сродкi абароны раслiн i iншае, — распавядае Уладзiмiр Гапановiч. — Дарэчы, варта заў-важыць, што ўжо традыцыйныя кiрмашы пройдуць напрыканцы сакавiка — у красавiку ва ўсiх раёнах Беларусi без выключэння. Прычым на тавары, што будуць прадавацца падчас iх, мяркуецца вызначыць мiнiмальныя гандлёвыя нацэнкi.

Блiжэй да падворкаў

Шмат у чым «знаёмай» застанецца i сама схема нарыхтовак. Купляць лiшкi сельскагаспадарчай i дзiкарослай прадукцыi будуць 780 нарыхтоўчых пунктаў, больш за тысячу нарыхтоўшчыкаў, 10 тыс. вясковых крамаў. Хоць адначасова выпадае казаць i аб некаторых адметнасцях сезона-2006. Так, сёлета плануецца прадоўжыць практыку мiнулага года i накiроўваць у раёны, дзе масава збiраецца ўраджай, скажам, агуркоў цi сунiц, дадатковы транспарт. I ў тым лiку — з iншых абласцей.

Нарэшце, сёлета асаблiвая стаўка будзе зроблена на новую форму закупак — цэнтры кааператыўных гаспадарак. Такiя цэнтры стваралiся ўжо летась па сутнасцi з адной мэтай — наблiзiць нарыхтоўшчыка да асабiстых падворкаў.

— Як правiла, цэнтры кааператыўных гаспадарак месцяцца ў буйных вёсках, — кажа Уладзiмiр Гапановiч. — Аднак фактычна зона iх дзейнасцi распаўсюджваецца на ўсе суседнiя населеныя пункты ў радыусе 8—10 кiламетраў. Такiм чынам, у людзей знiкае неабходнасць вазiць сваю прадукцыю ў райцэнтр цi да блiжэйшай крамы. Мы можам прыняць яе самi. Тым больш, што з 1679 цэнтраў больш чым 1400 маюць уласных раз’язных нарыхтоўшчыкаў.

Цiкава, што асноўны вiд транспарту выязнога нарыхтоўшчыка — конь. Па-першае, гэта дазваляе зменшыць выдаткi. А па-другое, у такiм выпадку з’яўляецца магчымасць аказваць дадатковыя паслугi — у прыватнасцi, па апрацоўцы прысядзiбных участкаў.

Цэны ў «звязцы» з кан’юнктурай

Напэўна, заўсёды адно з галоўных пытанняў — нарыхтоўчыя цэны. Аднак, заўважаюць у Белкаапсаюзе, пакуль больш-менш пэўна «спрагназаваць» iх узровень нельга. Адзiн з прыкладаў. Пазалетась «у сезон» цана за кiлаграм бульбы вагалася ў межах 180—250 рублёў. А ў далёка не самы спрыяльны мiнулы год яна ўзрасла амаль у паўтара раза. Падобныя «ваганнi» (як у большы, так i ў меншы бок) магчымы i сёлета. Прычым, зазначае Уладзiмiр Гапановiч, канчатковыя лiчбы па бульбе, агароднiне, садавiне, дзiкарослай прадукцыi, грыбах будуць залежаць як ад iх ураджаю, так i не ў меншай ступенi — ад кан’юнктуры знешняга i ўнутранага рынкаў.

Зараз, сцвярджаюць у Белкаапсаюзе, дакладна толькi адно — як i летась, максiмальны тэрмiн разлiку за здадзеную прадукцыю не перавысiць 10 дзён. Пры гэтым самi разлiкi, па жаданню, зноў-такi будуць рабiцца як «жывымi» грашамi, так i таварамi з крамаў. Аднак не абыдзецца i без новаўвядзенняў — сёлета кааператары маюць намер увесцi так званае таварнае крэдытаванне.

— Мы прапануем прыватным сельгасвытворцам заключаць дамовы на вырошчванне якаснай высокалiквiднай прадукцыi, i на падставе такiх дамоў будзем пастаўляць неабходныя чалавеку рэчы — тэлевiзар, халадзiльнiк, пральную машыну, мотаблок, бензапiлу i iншае, — тлумачыць Уладзiмiр Гапановiч. — I, што адметна, гэтыя рэчы ён можа атрымаць ужо вясной, а разлiчыцца за iх — з новага ўраджаю летам цi восенню. Словам, з’яўляецца своеасаблiвая магчымасць набыць тавары ў крэдыт. Праўда, афармляцца такiя крэдыты будуць толькi на людзей, якiя, па нашых ацэнках, змогуць вырабiць сельгаспрадукцыю на самай справе.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У 2006 годзе Белкаапсаюз плануе павялiчыць закупкi ў насельнiцтва ўсiх вiдаў сельскагаспадарчай i дзiкарослай прадукцыi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика