Цудоўныя падарункi i прыемныя навiны ад Прiорбанка
Дзмiтрый АЛЬФЕР
Урачыстым уручэннем падарункаў завяршыўся першы этап акцыi «Прызы, якiя зменяць Ваша жыццё», якую праводзiць «Прiорбанк» ААТ. На працягу двух месяцаў — з лютага па сакавiк — адзiн з вядучых банкаў краiны прапаноўваў усiм уладальнiкам пластыкавых картак прыняць удзел у гульнi. Умовы яе былi простыя. Кожны, хто зрабiў не менш за пяць безнаяўных плацяжоў пры дапамозе свайго незаменнага памочнiка ў разлiках — пластыкавай карткi Прiорбанка — на агульную мiнiмальную суму ў 50 000 рублёў, меў шанц выйграць прыз. Дзвесце пераможцаў ужо атрымалi каштоўныя падарункi. Прозвiшчы яшчэ ста шчаслiўцаў будуць вызначаны ў маi.
Падарункi, якiя былi ўручаны найбольш актыўным карыстальнiкам картак i сапраўды могуць яшчэ больш змянiць жыццё ў лепшы бок. Частку з прыемных сюрпрызаў, а менавiта тэлевiзар з вадкакры-шталічным экранам, мабiльныя тэлефоны, МР3-плэеры, пыласосы, электрачайнiкi i iншыя карысныя рэчы пераможцам уручылi непасрэдна ў галаўным офiсе Прiорбанка. — Каля 460 000 клiентаў банка карыстаюцца нашымi пластыкавымi карткамi, як крэдытнымi, так i дэбетнымi. I колькасць тых, хто ажыццяўляе плацяжы пры дапамозе менавiта карткi Прiорбанка пастаянна павялiчваецца — да канца года мы плануем пераадолець 500-тысячны рубеж. Для гэтага мы ўвесь час працуем над тым, каб набор паслуг i вiдаў плацяжоў, якiя можна правесцi пры дапамозе нашай пластыкавай карткi, пастаянна пашыраўся, — паведамiў член праўлення «Прiорбанк» ААТ Сяргей Шышоў. — У прыватнасцi, зараз пры яе дапамозе можна разлiчыцца за тавары ў гандлёвых пунктах, заплацiць за мабiльны тэлефон, кабельнае тэлебачанне. У блiжэйшы час мы будзем прапаноўваць новыя магчымасцi. Плануецца, што хутка карыстальнiкi пластыкавай карткi Прiорбанка будуць мець магчымасць разлiчыцца за тэлефон, газ, водаправод i iншыя паслугi ў любым горадзе краiны, дзе ёсць цэнтр банкаўскiх паслуг нашага банка. Увогуле рынак безнаяўных разлiкаў, якiя ажыццяўляюцца праз пластыкавыя карткi, на сёння — адзiн з самых перспектыўных накiрункаў развiцця банкаўскай дзейнасцi, таму што мець картку зручна i выгадна перш за ўсё спажыўцам. Аб гэтым сведчаць паказчыкi актыўнасцi клiентаў. Напрыклад, ужо з самага пачатку правядзення акцыi «Прызы, якiя зменяць Ваша жыццё», у лютым было праведзена каля 450 000 аперацый па картках, безнаяўны абарот сродкаў пры плацяжах па картках склаў суму ў 5 938 мiльёнаў рублёў. У сакавiку колькасць клiентаў стала яшчэ большай. Было зроблена ўжо 491 010 аперацый (транзакцый), агульны безнаяўны абарот склаў 6 627 мiльёнаў беларускiх рублёў. Толькi ў сакавiку ў акцыi прыняло ўдзел каля дваццацi трох тысяч чалавек. Актыўнасць кажа сама за сябе — мець пластыкавую картку Прiорбанка выгадна, прэстыжна i камфортна. — Мы ўвесь час падтрымлiваем нашых карыстальнiкаў. Напрыклад, хутка пройдзе акцыя, у час якой самым актыўным трымальнiкам мы будзем вяртаць грошы за зробленыя па картцы пакупкi. I гэта яшчэ не ўсё. Зараз распрацоўваем крокi, якiя дазволяць падтрымлiваць нашых карыстальнiкаў картак на пастаяннай аснове. Гэта значыць, што заахвочваць i рабiць сюрпрызы клiентам мы будзем увесь час, пакуль яны трымаюцца нашага банка i з’яўляюцца ўладальнiкамi яго картак, — падкрэслiў Сяргей Шышоў. Акрамя таго, кожны, хто стане клiентам Прiорбанка, аўтаматычна можа разлiчваць на дадатковыя паслугi, якiя дапамагаюць больш аператыўна наладзiць «зносiны» з карткай. Напрыклад, летась была наладжана работа першых у Беларусi аплатна-даведачных тэрмiналаў. З iх дапамогай можна ажыццявiць шырокi спектр аперацый. У прыватнасцi, гэтыя тэрмiналы маюць функцыю прыёму грошай, што дазваляе папаўняць рахунак па картках у беларускiх рублях i доларах наяўнымi грашыма, без удзелу супрацоўнiкаў банка. Таксама праз аплатны тэрмiнал можна даведацца аб балансе, атрымаць iнфармацыю наконт сумы пагашэння крэдыту. З кастрычнiка 2006 года крэдытную картку Прiорбанка можна аформiць у аддзяленнях паштовай сувязi. У гэтым жа годзе з’явiлася i паслуга Iнтэрнэт-банкiнгу, якая дазваляе праз «сусветнае павуцiнне» рабiць шэраг аперацый, напрыклад, пераводзiць сродкi з карткi на картку. А ўсю неабходную кансультацыю наконт крэдытаў, умоў карыстання банкаўскiмi карткамi i iншых паслуг можна пачуць, патэлефанаваўшы i ў Саll-цэнтр банка — для абанентаў Vеlсоm па кароткаму нумару 487. А яшчэ Прiорбанк першым у краiне прапануе паслугу крэдытнай пластыкавай карткi, крэдытная лiнiя якой з’яўляецца пастаянна аднаўляльнай. Гэта значыць, што клiент заўсёды можа зноў скарыстацца той часткай крэдыту, якую ён пагасiў за папярэднi перыяд. Афармленне такой карткi не патрабуе паручыцеляў. Больш за тое, першапачаткова картка дзейнiчае тэрмiнам на адзiн год, аднак тым, хто своечасова аплачвае працэнты за карыстанне крэдытам (дарэчы, яны налiчваюцца толькi на скарыстаную яго частку) i мiнiмальны ўзнос — 5 працэнтаў ад запазычанасцi, банк аўтаматычна перавырабляе карткi тэрмiнам ужо на два гады. Пры гэтым няма неабходнасцi пагашаць усю суму запазычанасцi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Урачыстым уручэннем падарункаў завяршыўся першы этап акцыi «Прызы, якiя зменяць Ваша жыццё», якую праводзiць «Прiорбанк» ААТ. На працягу двух месяцаў
|
|