Ярмарка iдэй у Гродне
Барыс ПРАКОПЧЫК
У наступным годзе ў Гродне адбудзецца чарговы Усебеларускi фестываль нацыянальных культур i адзiн з яго дзён будзе прысвечаны 880-годдзю горада. Якiх жа сюрпрызаў можна чакаць? Гродзенскi гарвыканкам на сваiм афiцыйным сайце ў Iнтэрнэце (www.gоrоd.grоdnо.bу) аб’явiў ярмарку iдэй.
Арганiзатары свята чакаюць ад гродзенцаў (мо i не толькi ад iх?) нестандартных падыходаў да правядзення Дня горада i абяцаюць дапамагчы ў iх ажыццяўленнi, напрыклад, у выданнi прысвечаных гораду фотаальбома, кнiжкi вершаў, агучваннi песнi самадзейных аўтараў, узвядзеннi памятнага знака, вырабе сувенiрнай прадукцыi з лагатыпам юбiлейнага святкавання. Абноўлены сайт гарвыканкама таксама знаёмiць з гiсторыяй горада над Нёманам, рэжымам работы дзяржаўных устаноў, пералiкам адмiнiстрацыйных працэдур, якiя выконваюцца гарадскiмi службамi па зваротах грамадзян па прынцыпу «адно акно», графiкам прыёму гараджан па асабiстых пытаннях, планам гарадскiх мерапрыемстваў на тыдзень, са звесткамi аб наяўнасцi памяшканняў для здачы ў арэнду, прагнозам надвор’я на блiжэйшыя днi... Да таго ж, можна не толькi скарыстацца гэтай i iншай iнфармацыяй, але i напiсаць электроннае пiсьмо ў гарвыканкам.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У наступным годзе ў Гродне адбудзецца чарговы Усебеларускi фестываль нацыянальных культур i адзiн з яго дзён будзе прысвечаны 880-годдзю горада
|
|