21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Лепш перабраць, чым недабраць. Кілаграмаў

26.08.2009 08:47 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вялiкую шкоду здароўю чалавека наносiць як атлусценне, так i залiшняя худоба. Такую думку выказала на онлайн-канферэнцыi Белтэлерадыёкампанii кандыдат медыцынскiх навук, дацэнт кафедры эндакрыналогii Беларускай медыцынскай акадэмii паслядыпломнай адукацыi Валянцiна Шутава.

Паводле яе слоў, атлусценне абумоўлена парушэннем абмену тлушчаў, а за гэтым iдзе атэрасклероз i ўсе звязаныя з iм праблемы — захворваннi сардэчна-сасудзiстай сiстэмы, раннiя iнфаркты, iнсульты, анкалагiчныя захворваннi, захворваннi апорна-рухальнага апарату i г.д. Празмернае пахудзенне пагражае неўрагеннай анарэксiяй, якая можа нават стаць прычынай гiбелi. Акрамя гэтага, на фоне рэзкага пахудзення iдзе атрафiя ўсiх органаў i сiстэм арганiзма чалавека, парушаюцца iх функцыi.

Для вызначэння нармальнай масы цела мiжнароднай супольнасцю ўрачоў-дыетолагаў прыняты так званы iндэкс масы цела. Ён разлiчваецца шляхам дзялення вагi чалавека ў кiлаграмах на рост у метрах у квадраце. Як адзначыла Валянцiна Шутава, згодна са спецыяльнай шкалой, калi гэты iндэкс вагаецца ў межах ад 18,5 да 25 — гэта нармальная вага, ад 25 да 30 — лiшняя вага цела, 30—35 — першая ступень атлусцення, 35—40 — другая. Аднак гэтыя разлiкi прымяняльныя не для ўсiх. Напрыклад, для дзяцей iснуе свой iндэкс масы цела. Не падыходзяць яны i для цяжарных, спартсменаў з высокай мышачнай масай.

Пры разлiку iдэальнай масы цела, паводле слоў спецыялiста, лепш некалькi кiлаграмаў перабраць, чым недабраць. «Асобы, якiя маюць невялiкi лiшак, больш устойлiвыя да захворванняў. Дэфiцыт — гэта заўсёды стрэс для арганiзма, i ён шкодны», — патлумачыла яна.

Прадухiлiць праблемы з вагой можна ў тым лiку дзякуючы рацыянальнаму харчаванню, лiчыць спецыялiст. Так, на снеданне павiнна прыпадаць каля 25 працэнтаў неабходнага чалавеку ў дзень каларажу. Для гэтага дастаткова з’есцi любую кашу. Для мужчын да яе можна дадаць кавалачак рыбы. Заменай кашы стане лёгкая салата, кавалачак хлеба i чай або кава, прычым пажадана без цукру. У абед рэкамендуецца з’ядаць лёгкi суп з агароднiны. На другое — кавалачак мяса з гарнiрам з агароднiны або кашай (калi вы не елi яе на снеданне). На вячэру варта прыгатаваць, напрыклад, тварожную запяканку, сырнiкi. Людзi, у якiх асноўная нагрузка прыпадае на другую палову дня, могуць дазволiць сабе сытную вячэру. Гэта можа быць кавалачак мяса з гарнiрам, салата, чай. Аднак абед у такiм выпадку трэба замянiць больш лёгкiм палуднаваннем. Апроч гэтага, не рэкамендуецца добра вячэраць пасля 6—7 гадзiн вечара, дадала Валянцiна Шутава.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вялiкую шкоду здароўю чалавека наносiць як атлусценне, так i залiшняя худоба
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика