21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Узровень колькасцi цэзiю i стронцыю ў беларускiх прадуктах не перасягае дапушчальнага

26.08.2009 08:57 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У прадуктах харчавання, што вырабляюцца беларускiмi прадпрыемствамi, узровень колькасцi радыенуклiдаў цэзiю-137 i стронцыю-90 не перавышае дапушчальнага. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiлi ў Рэспублiканскiм цэнтры гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя (РЦГЭiГЗ).

Паводле слоў спецыялiстаў, такiя даныя былi атрыманы ў вынiку праведзеных у першым квартале гэтага года падраздзяленнямi радыяцыйнага кантролю ўстаноў, якiя ажыццяўляюць дзяржсаннагляд, даследаванняў. На колькасць радыенуклiдаў было праверана больш як 18,8 тыс. проб прадуктаў харчавання з вытворчага сектара i асабiстых падсобных гаспадарак, з iх 617 проб — на колькасць стронцыю-90.

Пробы таксама паказалi, што фактычная колькасць цэзiю-137 у асноўных прадуктах харчавання з вытворчага сектара значна нiжэйшая за нарматыўны ўзровень. Разам з тым, перавышэнне дапушчальных узроўняў па колькасцi гэтага элементу рэгiстравалася ў малацэ, што атрымлiваецца ў асабiстых падсобных гаспадарках Брэсцкай i Гомельскай абласцей, а таксама ў лясных ягадах, што растуць на Гомельшчыне, Мiншчыне i Магiлёўшчыне, грыбах у Брэсцкай, Гомельскай, Мiнскай i Магiлёўскай абласцях i ў наваколлi сталiцы. Колькасць цэзiю-137 была таксама перавышана ў лекавых травах з Гомельскай, Мiнскай i Магiлёўскай абласцей, мясе дзiкiх жывёл, якiя насяляюць Гомельшчыну, Магiлёўшчыну i мiнскiя лясы, рыбе з гомельскiх вадаёмаў. Перавышэнне дапушчальных узроўняў па колькасцi стронцыю-90 было зарэгiстравана ў пробах малака з асабiстых падсобных гаспадарак Гомельскай вобласцi. У Брэсцкай i Гомельскай абласцях зарэгiстравана 30 населеных пунктаў, у якiх малако не адпавядала патрабаванням РДУ-99 па колькасцi цэзiю-137. У 7 населеных пунктах Гомельскай вобласцi выяўлена перавышэнне па колькасцi стронцыю-90 у малацэ з асабiстых падсобных гаспадарак.

У РЦГЭiГЗ адзначылi, што iнфармацыя аб населеных пунктах, дзе па вынiках радыяцыйнага кантролю выяўлены перавышэннi па колькасцi цэзiю-137 i стронцыю-90 у малацэ з асабiстых падсобных гаспадарак, накiроўваецца ў Дэпартамент па лiквiдацыi наступстваў аварыi на ЧАЭС, Мiнсельгасхарч i аблвыканкамы для правядзення ахоўных мерапрыемстваў. Гэта дасць магчымасць у будучым забяспечыць атрыманне нарматыўна чыстых прадуктаў харчавання.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У прадуктах харчавання, што вырабляюцца беларускiмi прадпрыемствамi, узровень колькасцi радыенуклiдаў цэзiю-137 i стронцыю-90 не перавышае дапушчальна
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика