Найлепшыя целаахоўнiкi — у Службе бяспекi Прэзiдэнта
Найлепшыя целаахоўнiкi — у Службе бяспекi Прэзiдэнта
Прафесiяналы Пад эгiдай Мiжнароднай лiгi прафесiйных целаахоўнiкаў у Мiнску адбыўся Мiжнародны турнiр бадзiгардаў — пяты па лiку. Сваё права называцца найлепшымi ў забеспячэннi бяспекi даказвалi прадстаўнiкi Беларусi, Расii i Ўкраiны. Заяўку на перамогу зрабiлi ўжо пасля трох этапаў супрацоўнiкi Службы бяспекi Прэзiдэнта Беларусi. Менавiта яны i сталi першымi сярод дзесяцi камандаў-удзельнiц, прычым выйгралi спаборнiцтвы са значным адрывам ад сапернiкаў (5441 ачко). Не дзiва, бо людзi, якiя ахоўваюць кiраўнiка дзяржавы, i павiнны быць сапраўднымi прафесiяналамi ў сваёй справе. На другiм месцы ў тройцы прызёраў апынулася таксама беларуская каманда — група "Альфа" КДБ, на рахунку якой 4047 ачкоў. "Алмаз" МУС Беларусi стаў шостым (3644 ачкi). На трэцяй пазiцыi — госцi з Украiны, Кiеўская асацыяцыя целаахоўнiкаў (3914). У кроку ад п’едэстала засталiся прадстаўнiкi Масквы з Прыватнага ахоўнага прадпрыемства "Ральф" (3777). Менавiта за гэту расiйскую каманду выступала адзiная жанчына на турнiры Вольга Каралёва, якая, дарэчы, заслужыла прыз глядацкiх сiмпатый. Прэзiдэнцкi спартыўны клуб уручыў прызы за першыя месцы ў намiнацыях. У рукапашным баi, выкананні комплекснай тактычнай задачы i абарончай стральбе не было роўных прадстаўнiкам Службы бяспекi Прэзiдэнта Беларусi, у контраварыйным ваджэннi перамог удзельнiк каманды Цэнтра бяспекi "Славяне" (Кiеў). Iрына ПРЫМАК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пад эгiдай Мiжнароднай лiгi прафесiйных целаахоўнiкаў у Мiнску адбыўся Мiжнародны турнiр бадзiгардаў — пяты па лiку. Сваё права называцца найлепшымi ў
|
|