Дапамога "пайшла" ў бедныя сем’i. Колькасць iльготнiкаў скарацiлася, але льготы сталi боль
Дапамога "пайшла" ў бедныя сем’i. Колькасць iльготнiкаў скарацiлася, але льготы сталi больш важкiмi
Сацыяльная падтрымка павiнна быць "звязаная" не з катэгорыямi, а з узроўнем даходаў. Варта нагадаць, што менавiта такую мэту мелi пераўтварэннi мiнулага года, калi з аднаго боку ў краiне адбыўся перагляд iльгот, а з iншага — была ўведзена больш "важная" адрасная сацыяльная дапамога. Мiж тым, цi спраўдзiўся гэты разлiк, хто ў рэшце рэшт стаў асноўным атрымальнiкам iльгот i адраснай дапамогi? Каб адказаць на гэтыя пытаннi, карэспандэнт "Звязды" вырашыў сустрэцца з дырэктарам Навукова-даследчага iнстытута працы Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Святланай Шаўчэнка. — Перш-наперш давайце паспрабуем вызначыцца: за кошт чаго жывуць грамадзяне Беларусi зараз? I якую долю ў iх даходах займаюць сацыяльныя льготы? — Паводле даных выбарачнага абследавання хатнiх гаспадарак, з пачатку гэтага дзесяцiгоддзя структура даходаў беларускiх сем’яў увесь час змянялася, i доля тых цi iншых артыкулаў паступленняў была рознай. Тым не менш выпадае казаць аб некаторых агульных тэндэнцыях. Так, удзельная вага традыцыйна самага значнага артыкула "аплата працы" павялiчвалася — летась яна склала 60,3 працэнта сукупнага даходу сярэдняй сям’i. У параўнаннi з 2000 годам узрасла i ўдзельная вага артыкула "пенсii", апошнiм часам яна захоўваецца на ўзроўнi 20 працэнтаў. Разам з тым доля артыкула "даходы ад асабiстай дапаможнай гаспадаркi" на працягу ўсяго перыяду стабiльна змяншалася — з 14,4 працэнта ў 2000 годзе да 5,8 працэнта летась. А змяненне долi артыкула "даходы ад прадпрымальнiцкай дзейнасцi" вызначалася няўстойлiвасцю, адбывалася то павелiчэнне, то знiжэнне ўдзельнай вагi гэтай крынiцы i, да прыкладу, летась яна адпавядала 2,5 працэнта. Што ж да артыкула "сацыяльныя льготы i гарантыi", неграшовай дапамогi сем’ям з боку дзяржавы i арганiзацый, то з 2000 па 2007 год iх удзельная вага знiзiлася з 2,4 да 1,2 працэнта сукупнага даходу сярэдняй сям’i. А ў I квартале сёлета, пасля прыняцця вядомага Закона "Аб дзяржаўных сацыяльных iльготах, правах i гарантыях для асобных катэгорый грамадзян", гэты паказчык у агульным даходзе скарацiўся да 1 працэнта. Прычым адметна, што ў I квартале сёлета ў параўнаннi з аналагiчным перыядам летась рэзка скарацiлася доля сем’яў, што мелi такi артыкул даходу — з 50,6 да 20,6 працэнта. Разам з тым адзначана адчувальнае павелiчэнне сумы сацыяльных iльгот i датацый, якiя прыпадалi ў сярэднiм на адну сям’ю iх атрымальнiкаў, — з 26,2 тыс. да 56,2 тыс. рублёў. Фактычна ў Беларусi адбылося пераразмеркаванне сацыяльных трансфертаў на карысць маламаёмных. Упершыню сума сацыяльных ільгот i датацый у 20 працэнтаў найменш забяспечанага насельнiцтва краiны аказалася вышэйшай, чым у 20 працэнтаў найбольш забяспечаных грамадзян. Пры гэтым значнасць артыкула "сацыяльныя льготы i датацыi" ў тым лiку ўзрасла для шматдзетных сем’яў. У I квартале 2007 года ў даходах такiх сем’яў доля сацыяльных трансфертаў складала 3,2, а ў I квартале сёлета — 4,1 працэнта, а сама сума льгот i датацый за гэты час тут узрасла ў сярэднiм з 35,8 тыс. да 52,4 тыс. рублёў. — Тым часам, як змяняецца ўзровень жыцця ў краiне? — Зноў-такi выбарачныя абследаваннi хатнiх гаспадарак сведчаць, што з пачатку дзесяцiгоддзя абсалютная велiчыня даходаў сем’яў у цэнах 2000 года ўвесь час узрастала i павялiчылася ў 2,4 раза. У вынiку, з аднаго боку, павышалася доля насельнiцтва, якiя валодаюць штомесячнымi рэсурсамi звыш 2—3 бюджэтаў пражытковага мiнiмуму. У 2000 годзе ўдзельная вага грамадзян са штомесячнымi рэсурсамi ад 2 да 3 БПМ складала ўсяго 7,8 працэнта i з рэсурсамi звыш 3 БПМ — 2,7 працэнта, у 2004 годзе гэтыя паказчыкi былi адпаведна 18,4 i 6,1 працэнта, у 2007 годзе — 38,6 i 21,3 працэнта, а ў I квартале сёлета — 41,5 i 38,6 працэнта. З iншага ж боку, стабiльна скарачалася доля грамадзян з даходамi, нiжэйшымi за бюджэт пражытковага мiнiмуму — з пачатку дзесяцiгоддзя больш чым у 6 разоў. Заўважу, што апошняе мае дачыненне да ўсiх тыпаў сем’яў без выключэння. Праўда, казаць, што тут не засталося нiякiх пытанняў, таксама нельга. Да катэгорыi малазабяспечаных летась адносiлiся 13 працэнтаў сем’яў з двума дзецьмi i 32,5 працэнта сем’яў, што маюць траiх i больш дзяцей. Словам, праблема даходаў для гэтых катэгорый застаецца актуальнай. Аднак вырашыць гэту праблему за кошт iльгот немагчыма. Паўтаруся, што доля льгот у сукупным даходзе была i застаецца нязначнай, таму тут трэба выкарыстоўваць iншыя механiзмы, i ў тым лiку — адрасную сацыяльную дапамогу. — Вядома, што паралельна з упарадкаваннем iльгот з’явiлiся новыя ўмовы аказання адраснай сацыяльнай дапамогi — па-першае, з 60 да 100 працэнтаў бюджэту пражытковага мiнiмуму ўзрасла сама штомесячная "планка даплат", а, па-другое, тут знiклi абмежаваннi па катэгорыях. Як гэта паўплывала на памер адрасных выплат i як змянiлася колькасць iх атрымальнiкаў? — Калi памер аднаразовай адраснай сацыяльнай дапамогi iстотна не змянiўся, то памер штомесячнай дапамогi ўзрос, i даволi значна — у сярэднiм з 27,6 тыс. у I квартале мiнулага года да 57,4 тыс. рублёў у I квартале сёлета. У прыватнасцi, у студзенi—сакавiку гэтага года сярэднi памер штомесячнай падтрымкi адзiнокiм маламаёмным пенсiянерам склаў 38,2 тыс., сем’ям з дзецьмi-iнвалiдамi да 18 гадоў — 46 тыс., адзiнокiм iнвалiдам I i II груп — 51,7 тыс., шматдзетным сем’ям — 52,5 тыс., няпоўным сем’ям — 67 тыс., адзiнокiм iнвалiдам III групы — 79,8 тыс. рублёў.Адчувальнае павышэнне крытэрыю патрэбы, адмена катэгарыяльнага прынцыпу прывялi да таго, што ў І квартале сёлета ў параўнаннi з I кварталам 2007 года колькасць атрымальнiкаў адраснай сацыяльнай дапамогi ўзрасла амаль у 8 разоў. Яшчэ больш красамоўным здаецца такое параўнанне: калi за ўвесь мiнулы год адрасныя выплаты былi прызначаныя 59,2 тыс., то толькi за студзень—сакавiк сёлета — ужо 131,7 тыс. чалавек. Пры гэтым у I квартале сёлета адбылiся змяненнi ў самой структуры атрымальнiкаў, скажам, у параўнаннi з аналагiчным перыядам летась тут павялiчылася колькасць сям’яў з дзецьмi-iнвалiдамi, поўных сем’яў з дзецьмi ва ўзросце да 3 гадоў, а колькасць адзiнокiх грамадзян узрасла амаль у 50 разоў. Разам з тым нельга не заўважыць, што галоўныя напрамкi адраснай падтрымкi засталiся практычна ранейшымi — няпоўныя i шматдзетныя сем’i. I гэта не выпадкова, паўтаруся, што якраз сярод сем’яў з дзецьмi назiраецца самая высокая доля малазабяспечанага насельнiцтва. Прычым, паколькi змяненнi ўзроўню жыцця гэтых сем’яў з пачатку дзесяцiгоддзя былi не такiмi значнымi, яны не здолелi пераадолець матэрыяльныя праблемы без дадатковай падтрымкi. I, як вынiк, замест часовых атрымальнiкаў адраснай дапамогi (а, заўважу, што гэта дапамога мае менавiта такi сэнс i прызначана для пераадолення цяжкай жыццёвай сiтуацыi) многiя няпоўныя i шматдзетныя сем’i па сутнасцi ператварылiся ў атрымальнiкаў пастаянных. — Дзе тут выйсце? — Выйсце ў павышэннi рэальнай велiчынi дзiцячых дапамог, павышэннi сацыяльных пенсiй i пенсiй па iнвалiднасцi. Да слова, работа ў гэтым напрамку ўжо вядзецца. Варта нагадаць, што лiтаральна ў чэрвенi было прынятае рашэнне аб павелiчэннi сацыяльных пенсiй, i ў тым лiку iнвалiдам з дзяцiнства i дзецям-iнвалiдам. А ў перспектыве чакаецца павелiчэнне i дапамог на дзяцей. — Выйсце ў павышэннi рэальнай велiчынi дзiцячых дапамог, павышэннi сацыяльных пенсiй i пенсiй па iнвалiднасцi. Да слова, работа ў гэтым напрамку ўжо вядзецца. Варта нагадаць, што лiтаральна ў чэрвенi было прынятае рашэнне аб павелiчэннi сацыяльных пенсiй, i ў тым лiку iнвалiдам з дзяцiнства i дзецям-iнвалiдам. А ў перспектыве чакаецца павелiчэнне i дапамог на дзяцей.— Аднак цi выпадае казаць, што новая сацыяльная дапамога "пайшла" менавiта па адрасе? — Так, бо аналiз паказвае, што колькасць цяперашнiх атрымальнiкаў напрамую залежыць i ад узроўню дабрабыту асобных катэгорый, i ад узроўню малазабяспечанасцi ў рэгiёнах. Словам, дапамога прызначаецца па справе. — Так, бо аналiз паказвае, што колькасць цяперашнiх атрымальнiкаў напрамую залежыць i ад узроўню дабрабыту асобных катэгорый, i ад узроўню малазабяспечанасцi ў рэгiёнах. Словам, дапамога прызначаецца па справе.Да таго ж нагадаю: каб выключыць выпадкi неабгрунтаваных прызначэнняў, адрасныя выплаты былi шчыльна звязаныя са ступенню працоўнай актыўнасцi сем’яў цi адзiнокiх грамадзян i, апроч таго, была ўзмоцнена адказнасць прэтэндэнтаў за дакладнасць звестак аб сваiм матэрыяльным становiшчы. Разам з тым праблема сацыяльнага ўтрыманства застаецца. Перш-наперш гаворка iдзе аб няпоўных сем’ях, у прыватнасцi, аб сiтуацыях, калi з дэ-юрэ адзiнокай мацi пражывае i вядзе сумесную гаспадарку асоба, якая не знаходзiцца з ёй у шлюбе. Каб вырашыць гэту праблему, неабходна ўстанаўленне дадатковых "фiльтраў" для прэтэндэнтаў на адрасную сацыяльную дапамогу, а таксама больш строгiя падыходы да заяў на адрасную падтрымку непасрэдна на месцах. Сяргей ГРЫБ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цi спраўдзiўся разлiк, хто ў рэшце рэшт стаў асноўным атрымальнiкам iльгот i адраснай дапамогi? Каб адказаць на гэтыя пытаннi, карэспандэнт "Звяз |
|