21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ліга чэмпiёнаў: цяпер i наш фармат

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ліга чэмпiёнаў: цяпер i наш фармат

Барысаўскi БАТЭ — першы ў гiсторыi Лiгi чэмпiёнаў беларускi клуб, якi ў гэтым годзе прадставiць краiну сярод 32 удзельнiкаў асноўнага этапа гэтага самага папулярнага еўрапейскага клубнага турнiру. Прычым у першай жа сустрэчы барысаўчан чакае самы тытулаваны клуб Лiгi чэмпiёнаў — мадрыдскi "Рэал", якi дзевяць разоў выйграваў трафей. Вось некаторыя цiкавыя факты з больш чым паўвекавой гiсторыi гэтых спаборнiцтваў.

Першы розыгрыш самага прэстыжнага еўрапейскага трафея стартаваў праз месяц пасля першага Кангрэса УЕФА, якi адбыўся 2 сакавiка 1955 года ў Вене. Цiкава, што iдэя аб арганiзацыi "Кубка Еўропы" належала зусiм не футбольнаму саюзу.

Французская iнiцыятыва

У той час, як члены нованароджанага футбольнага саюза былi азадачаныя арганiзацыяй мiжнародных спаборнiцтаваў з удзелам зборных, рэдактар французскай спартыўнай газеты L’Equipe Габрыэль Ана выказаў iдэю аб стварэннi клубнага турнiру еўрапейскага маштабу. Матчы новага турнiру Ана разам са сваiм калегам Жакам Феранам прапанаваў праводзiць у сераду ўвечары.

Старт "Спортынга"

Паводле агавораных арганiзатарамi правiлаў, удзел у розыгрышы чэмпiёнаў асобных краiн спачатку не быў абавязковым. Каманда L’Equipe палiчыла, што да ўдзелу ў турнiры больш выгадна запрашаць найбольш папулярныя клубы. На сустрэчы прадстаўнiкоў шаснаццацi ўдзельнiкаў дэбютнага розыгрышу 2 i 3 красавiка 1955 года рэгламент L’Equipe знайшоў адзiнагалосную падтрымку. У дэбютным матчы новага турнiру "Спортынг" i "Партызан" забiлi адзiн аднаму ў Лiсабоне па тры мячы. У сустрэчы ў адказ у Белградзе перамогу з лiкам 5:2 святкавалi югаславы, якiя i прайшлi ў наступны раўнд.

Дамiнаванне "Рэала"

Першыя пяць трафеяў дасталiся мадрыдскаму "Рэалу". Іншым клубам пасля таксама ўдавалiся захапляльныя серыi — "Аякс" i "Баварыя", напрыклад, выйгравалi "кубак з вялiкiмi вушамi" па тры разы запар. Аднак казаць пра чыё-небудзь доўгатэрмiновае дамiнаванне ў самым прэстыжным Еўракубку не даводзiцца. Так, амстэрдамцы пасля ўдарнага адрэзку ў пачатку 70-х свайго чацвёртага тытула чакалi 22 гады, а перамога "Рэала" ў 1998 годзе стала першым трыумфам мадрыдцаў за папярэднiя 32 гады. Баварцы ж у 2001 годзе перарвалi 26-гадовае чаканне чацвёртага трафея, перамогшы ў Мiлане па пенальцi.

Мерсiсайдскiя вароты

Чатыры перамогi "Лiверпуля" ў перыяд з 1977 па 1984 год заслугоўваюць асобнага ўпамiнання, паколькi былi дасягнуты чатырма практычна рознымi складамi. У 2005 годзе чырвоная мерсiсайдская зорка зноў узышла на еўрапейскiм небасхiле. У неверагодным па напалу пачуццяў фiнальным паядынку супраць "Мiлана" англiчане здолелi адгуляць тры мячы i схiлiць шалi на свой бок у серыi пенальцi.

Дошка гонару

Самай тытулаванай камандай у гiсторыi Лiгi чэмпiёнаў УЕФА застаецца яе трохразовы пераможца "Рэал". Калi браць у разлiк i Кубак чэмпiёнаў, то ў скарбонцы "каралеўскага клуба" дзевяць перамог. За iм з шасцю тытуламi iдзе "Мiлан", у актыве "Лiверпуля" пяць перамог, у "Баварыi" i "Аякса" — па чатыры. "Расанеры" свой апошнi трафей выйгралi ў кампанii 2002/03, стартаваўшы з трэцяга раўнда квалiфiкацыi i завяршыўшы турнiр серыяй пенальцi ў фiнальным матчы супраць "Ювентуса".

Змена фармату

Пераломным момантам у развiццi турнiру прынята лiчыць сезон 1992/93, калi на змену Кубку чэмпiёнаў прыйшла Лiга чэмпiёнаў. Да стадыi плей-оф у розыгрыш дадаўся групавы этап, апрабаваны за год да таго. Рост папулярнасцi прывёў да таго, што лiк удзельнiкаў асноўнай сеткi турнiру з часам вырас з 8 да 32. Матчы Лiгi чэмпiёнаў право- дзяцца па аўторках i серадах.

Падрыхтавала Алена КРАВЕЦ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Барысаўскi БАТЭ — першы ў гiсторыi Лiгi чэмпiёнаў беларускi клуб, якi ў гэтым годзе прадставiць краiну сярод 32 удзельнiкаў асноўнага этапа гэтага сам
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика