"Міс Беларусь 2008" Вольга Хiжынкова: "Абы-як — не хачу!"
"Міс Беларусь 2008" Вольга Хiжынкова: "Абы-як — не хачу!"
Гасцёўня ...Цiкава, што адбываецца пасля таго, як дзяўчыну прызналi каралевай прыгажосцi i апранулi на галаву блiскучую дыядэму? Не, зразумела, у першыя тыднi — здымкi, iнтэрв’ю, кветкi i аўтографы. А потым? Турнэ па гламурных тусоўках i жыццё ў шакаладзе, або, наадварот, карону ў шуфляду, рукi ў ногi — i працаваць, працаваць, працаваць, пакуль тое i другое не адвалiцца? "Мiс Беларусь-2008", 21-гадовая Вольга Хiжынкова, дала свой варыянт адказу. Бо ўсё лета сапраўды нястомна працавала — але не пад прымусам, а таму, што ёй гэта праца вельмi падабаецца. "Лета як такога я не ўбачыла i адпачынку не мела, бо час быў заняты працай, але працай, якая прыносiць задавальненне", — коратка пераказвае падзеi апошнiх месяцаў Вольга. А мы раскрываем сакрэт: са жнiўня "Мiс Беларусь" не зусiм карэктна прадстаўляць як вiцябчанку, бо яна пакiнула Вiцебск i пераехала ў сталiцу, у падораную АНТ кватэру. ...Цiкава, што адбываецца пасля таго, як дзяўчыну прызналi каралевай прыгажосцi i апранулi на галаву блiскучую дыядэму? Не, зразумела, у першыя тыднi — здымкi, iнтэрв’ю, кветкi i аўтографы. А потым? Турнэ па гламурных тусоўках i жыццё ў шакаладзе, або, наадварот, карону ў шуфляду, рукi ў ногi — i працаваць, працаваць, працаваць, пакуль тое i другое не адвалiцца?"Мiс Беларусь-2008", 21-гадовая Вольга Хiжынкова, дала свой варыянт адказу. Бо ўсё лета сапраўды нястомна працавала — але не пад прымусам, а таму, што ёй гэта праца вельмi падабаецца. "Лета як такога я не ўбачыла i адпачынку не мела, бо час быў заняты працай, але працай, якая прыносiць задавальненне", — коратка пераказвае падзеi апошнiх месяцаў Вольга. А мы раскрываем сакрэт: са жнiўня "Мiс Беларусь" не зусiм карэктна прадстаўляць як вiцябчанку, бо яна пакiнула Вiцебск i пераехала ў сталiцу, у падораную АНТ кватэру. Мiнчанка! — Вiншую! Як прайшоў пераезд, цяжка было на яго рашыцца? — цiкаўлюся, злавiўшы Вольгу ў перапынку памiж заняткамi ў Нацыянальнай школе прыгажосцi. — Ёсць такая катэгорыя людзей, якiя кiдаюцца ў жыццёвыя перамены з галавой. Я да яе не належу, таму для мяне гэта быў дастаткова складаны крок. Але разам з тым я разумела, што перамены да лепшага, што я тут не адна — i гэта акрыляла. Калi б ехаць давялося ў нiкуды, у новае месца, дзе няма людзей, якiя падтрымаюць i падкажуць — было б, вядома ж, значна цяжэй. — Ты перабралася адна, або, можа, хтосьцi з родных таксама пераехаў? — Не, у бацькоў сваё жыццё, у мяне сваё. Я ўжо даволi даўно самастойны чалавек, калi вучылася ў Вiцебску ў каледжы, таксама жыла адна. — У Вiцебску было вельмi шкада пакiдаць... — Усё. Я ведала, што развiтваюся i з сябрамi, i з працай, якую я вельмi любiла, i з дзецьмi, да якiх прывязалася падчас гэтай працы... Там у мяне было ўсё, у Мiнску не было нiчога. Але ж мы не на розных полюсах, сябры прыязджаюць у госцi. — Дарэчы, цi ўсе твае сябры прайшлi выпрабаванне меднымi трубамi, цi не прынесла слава ў стасункi зайздрасцi? — Не, дзякаваць Богу, мне пашанцавала. Хоць я вельмi мяккi чалавек i часта дапускаю да сябе людзей дастаткова блiзка, але, вiдаць, лёс абярог ад злых людзей, i ў маiм атачэннi няма тых, у кiм я сумняваюся. Усе мае сябры — выпрабаваныя, якiя былi са мной не толькi ў радасцi, але i ў сумны i нялёгкi час. — З дзяўчатамi — фiналiсткамi "Мiс Беларусь" кантактуеце? — Вельмi пасябравалi з Аксанай Платонавай, Вольгай Прышывалка, Юляй Базiлюк, Ленай Гудзь, Любай Яковiнай... Перазвоньваемся практычна з усiмi. Студэнтка— Яшчэ адна рэч, з якой цябе можна павiншаваць — паступленне на журфак БДУ. Праўда, усе чакалi, што прыгожая дзяўчына — ды не проста прыгожая, а пераможца конкурсу — абярэ тэлевiзiйную журналiстыку. На крайнi выпадак мiжнародную. А тут — "Лiтаратурнае рэдагаванне". Чаму ты выбрала такую не надта папулярную спецыяльнасць? — Я вельмi добра для сябе гэта абдумала, i гэта ўсвядомлены крок. У дзяцiнстве было дзве мары: стаць або настаўнiкам, або журналiстам. У ролi настаўнiцы я сябе паспрабавала ў каледжы, i, напэўна, гэта якраз паўплывала на выбар. Не, я не кажу, што працаваць было дрэнна — нi ў якiм разе. Але хацелася паспрабаваць сябе ў нечым новым. Мне здаецца, якраз у журналiстыцы я праяўлю сябе, гэта вельмi цiкавая прафесiя. А чаму менавiта гэтая спецыяльнасць? Аўдыёвiзуальная журналiстыка — штосьцi новае i, напэўна, далёкае ад мяне. А традыцыйныя, друкаваныя СМI — iх адчуваеш блiзкiмi, роднымi нават. Хочацца мець да гэтага дачыненне i пакiнуць свой след. — Наколькi я ведаю, якраз з-за паступлення на журфак ты не змагла дэбютаваць у ролi тэлевядучай на "Новай хвалi" ў Юрмале. У будучым няўжо зусiм не бачыш сябе на экране? — Не ведаю. Хацелася б — трэба паспрабаваць, паслухаць, што скажуць прафесiяналы. Бо самой сябе, ды яшчэ без вопыту, цяжка ацэньваць... — Як паставiлiся аднакурснiкi да таго, што з iмi вучыцца "Мiс Беларусь"? — Вельмi пазiтыўна. У нас увогуле дружная група — дарэчы, складзеная з адных дзяўчат. Мы нядаўна сабралiся ўсе разам на журфаку, наведалi сталоўку, ацанiлi — усё проста супер, i вырашылi, што ў нас самая цудоўная i сяброўская кампанiя. Так што на заняткi я хаджу з захапленнем, адчуваю сябе паўнапраўнай часткай агульнага студэнцкага братэрства. — А з вучобы цябе на конкурс адпусцяць без праблем? — Мы яшчэ з дэканатам пакуль не размаўлялi, мне нават страшна думаць на гэты конт. (Крыху нервова смяецца.). Перажываю: месяц адсутнасцi — гэта многа, на вучобе адаб’ецца, ды яшчэ напярэдаднi сесii. Спадзяюся, што факультэт пойдзе насустрач, а я са свайго боку пастараюся не адстаць ад сакурснiкаў па ведах. — Многiя лiчаць, што мадэль — гэта не прафесiя, а так, хобi. Ты бачыш сябе ў будучынi ў першую чаргу мадэллю або лiтаратурным рэдактарам? — Складана так адразу сказаць. Яшчэ год таму я i падумаць не магла, што траплю ў Мiнск, што перамагу ў конкурсе... Ведаю адно: будзе гэта журналiстыка, мадэльны бiзнэс цi ўвогуле нешта трэцяе, — я буду рабiць толькi тую работу, якую магу выконваць на 10 балаў. Бо "абы-як" не хачу. Прыгажуня— Да "Мiс Беларусь" у цябе ўжо быў пэўны мадэльны вопыт — удзел у той жа "Белай амфары", напрыклад. Памятаеш свой першы выхад на подыум? — Так, добра памятаю. Гэта было ў 2005 годзе якраз на "Белай амфары". (Папярэднi вопыт набыла яшчэ крыху раней, падчас вучобы ў каледжы, дзе ў нас быў тэатр моды). Якую калекцыю дэманстравала — абсалютна вылецела з галавы, але тое хваляванне, калi iдзеш i не адчуваеш пад нагамi падлогу, захавалася ў памяцi вельмi добра. Яго i цяпер перажываю кожны раз наноў. Хоць тады нават уявiць не магла, што патраплю на "Мiс Беларусь" i тым больш выйграю. Нi ў якiх конкурсах удзельнiчаць не збiралася. Тым не менш, праз некалькi гадоў Вольга прыйшла на кастынг. Самастойна i добраахвотна, без усякiх падштурхоўванняў. Проста палiчыла: а чаму б i не зараз? Праз два гады споўнiцца ўжо 23, шанцаў на поспех значна менш. "Каб не шкадаваць пра тое, што не зроблена, вырашыла схадзiць, зрабiць — i не шкадаваць", — падсумоўвае дзяўчына. — Водгаласкi конкурсу — просьбы даць аўтограф, сфатаграфавацца, тэлефончык пакiнуць — яшчэ адчуваюцца, або ты ўжо можаш спакойна прайсцi па вулiцы? — У Вiцебску i цяпер пастаянна пазнаюць на вулiцах, мне часам здаецца, што ўсе ўсё пра мяне ведаюць — напэўна, таму, што гэта ўсё ж родны горад, — смяецца Вольга. — А што датычыцца Мiнска — горад значна большы, таму бывае па-рознаму. Адзiн тыдзень — усё цiха, мiрна i спакойна, другi — па пяць разоў на дзень падыходзяць. Свецкая хронiка прывучыла нас да таго, што папулярныя асобы заўжды знаходзяцца пры поўным парадзе, а жыццё ў перапоўненых шматпавярхоўках — што разнявольвацца нельга нi на хвiлiну, бо суседзi бачаць усё... З боку здаецца, што i "Мiс Беларусь" цяпер павiнна нават у магазiн выходзiць, як на подыум. Але ад гэтых разважанняў Вольга лёгка адмахваецца: — Усе мы людзi, i я таксама магу сабе дазволiць забыцца на якую-небудзь працэдуру. Натуральна, званню "Мiс Беларусь" трэба адпавядаць — i ў думках, i ва ўчынках, i ў знешнiм выглядзе. Але не перабраць меру. Калi чалавек выглядае дагледжаным, не абавязкова "насiць" заўважны макiяж. Калi прыходзiш пасля работы, вельмi стомленая, i проста лянота бегчы ў салон зрабiць пазногцi — гэта ж не катастрофа. З ранiцы ўстану крыху раней i ўсё сама зраблю. — "Крыху раней" — гэта значыць, не выспiшся? — Ну чаму ж. Графiк у мяне сапраўды насычаны, але ў рэшце рэшт я сама яго ўсталёўваю. Калi адчуваю, што запас сiлаў вялiкi — працую колькi трэба, калi вельмi стомленая — адмаўляюся ад той цi iншай работы. Звычайна выязджаю з дома а восьмай — палове дзевятай, далей у залежнасцi ад раскладу заняткаў, самае ранняе ў чатыры гадзiны, а часцей да васьмi—дзевяцi вечара, бывае, што нейкiя здымкi i пазней завяршаюцца. Бывае, прыходжу дадому з адным толькi жаданнем — хутчэй легчы спаць. Першая мiс— Якiя абмежаваннi прадугледжвае кантракт з Нацыянальнай школай прыгажосцi? Два блiжэйшыя гады ты не можаш выйсцi замуж... — Так, у кантракце прапiсаныя мае абавязкi да выбару наступнай "Мiс Беларусь", да 2010 года. Я не павiнна выходзiць замуж — але гэта абумоўлена ў любым кантракце, напрыклад, з мадэльным агенцтвам. Калi гаварыць пра знешнi выгляд, скажам, змена колеру валасоў — гэта трэба ўзгадняць са стылiстамi Нацыянальнай школы прыгажосцi. Яны могуць прыдумаць мне iншы вобраз, праўда, гэтага пакуль што не адбылося. — Нядаўна стала нарэшце вядома, што конкурс прыгажосцi "Мiс свету" перанесены з кастрычнiка на лiстапад—снежань i пройдзе ў Паўднёвай Афрыцы. Гэта дае дадатковы табе час на падрыхтоўку. У чым канкрэтна яна заключаецца? — Так, фiнал конкурсу адбудзецца ў ПАР у снежнi, але я паеду туды ўжо ў лiстападзе, практычна на месяц. Цяпер асноўны ўпор робiцца на англiйскую мову (я ў школе вывучала нямецкую, таму цяпер даводзiцца пачынаць з нуля, i на элементарныя рэчы даводзiцца трацiць вельмi многа часу). Складанасць яшчэ ў тым, што я вучуся на дзённым аддзяленнi журфака — лiчу, што на завочнае трэба iсцi толькi ў крайнiм выпадку, калi часу зусiм няма. Пагляджу пасля першага паўгоддзя — калi буду бачыць, што я не паспяваю, перавядуся на завочнае, але пакуль што вельмi хочацца адчуць студэнцкае жыццё i атрымаць якасную адукацыю, каб потым з гонарам магла сказаць, што я — не проста спецыялiст з вышэйшай адукацыяй, а прафесiянал... Далей, акрамя англiйскай, пастаянна наведваю заняткi па харэаграфii. Сяргей Епiхаў прыдумаў танец, вельмi складаны — ва ўсякiм разе для мяне, — але прыгожы, эфектны. Яго i прадстаўлю на конкурсе "Мiс свету" як прэзентацыю краiны. Яшчэ наведваю акцёрскае майстэрства — але гэта больш трэба для ўдзелу ў навагоднiм мюзiкле АНТ, дзе мне прапанавалi галоўную ролю, так што вучу сцэнарый i паралельна раблю мноства спраў. — Цi гатовыя ўжо "сукенкi для Папялушкi" — касцюмы для "Мiс свету"? — Так, уборы ўжо шыюцца адной з беларускiх фiрмаў — кактэйльная i вячэрняя сукенкi. Я некалькi разоў была на прымерцы. Прыемна, што калi мне нешта не падабалася, да гэтага меркавання прыслухоўвалiся, не вырашалi за мяне, што выбраць. I проста сучаснiцаТой, хто бачыў Вольгу Хiжынкову толькi на тэлеэкране, можа сказаць: проста пашанцавала. Толькi паблiзу становiцца зразумела, што не проста. Вольгу нiяк не назавеш "звычайнай дзяўчынкай". I не толькi з-за высокага росту — 184 сантыметры — i мадэльных параметраў — 88—62—92. Ёсць яшчэ нешта ў вачах, у манеры трымацца, у рысах твару... — Пэўна, неаднойчы ў цябе выпытвалi, у чым сакрэт прыгажосцi — цуда-дыеты цi нейкiя там касметычныя працэдуры... — I я дагэтуль не ведаю, што адказваць, бо сакрэтаў няма. Што датычыцца дыет — гэта для мяне страшная справа. Па канстытуцыi цела я не схiльная да паўнаты, iнакш давялося б выпрацоўваць асаблiвую стратэгiю. Калi я кажу сабе, што паправiлася i трэба сесцi на дыету — наадварот, прачынаецца яшчэ большы апетыт, i магу на ноч так наесцiся... Лепш спакваля сачыць за сабой: не есцi пасля шасцi вечара, даваць пэўную фiзiчную нагрузку, есцi невялiкiмi порцыямi, не перагружаць страўнiк мучнымi вырабамi. Словам, звычайныя правiлы, вядомыя ўсiм. — Па-твойму, жанчына прыгожая, калi яна... — Калi яна дагледжаная, у першую чаргу. Тады ёй не трэба дарагiя рэчы i вялiкая колькасць макiяжу — дастаткова быць гарманiчнай ва ўсiм. Гармонiя, прастата, не перагружанасць вобразу — вось i ўсе складнiкi. *** Не раз i не два Вольгу Хiжынкову параўноўвалi з галiвудскай актрысай Шарлiз Тэран. А нарадзiлася замежная зорка, мiж iншым, у Паўднёвай Афрыцы, у прыгарадзе Йаганесбургу. Менавiта там 16 лiстапада — 13 снежня пройдзе конкурс "Мiс свету-2008". Можа i дробязь, але давайце будзем лiчыць гэту акалiчнасць добрым знакам. Удачы, Вольга! Гутарыла Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...Цiкава, што адбываецца пасля таго, як дзяўчыну прызналi каралевай прыгажосцi i апранулi на галаву блiскучую дыядэму? Не, зразумела, у першыя тыднi
|
|