21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Чацвёра вайскоўцаў загінулi ў ДТЗ

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чацвёра вайскоўцаў загінулi ў ДТЗ

Буйное дарожна-транспартнае здарэнне, у якое трапiлi вайскоўцы вайсковай часцi Дзяржаўнага памежнага камiтэта Беларусi, адбылося днём на дарозе паблiзу Давыд-Гарадка Столiнскага раёна.

На пачатку першай гадзiны дня вадзiцель аўтамабiля ГАЗ, 25-гадовы радавы кантрактнай службы, пры абгоне выехаў за межы праезнай часткi, пасля чаго машына перакулiлася на абочыне. У вынiку шэсць чалавек — вадзiцель, 28-гадовы капiтан, 23-гадовы старшы лейтэнант (адпаведна намеснiк каменданта i начальнiк вузла сувязi памежнай камендатуры "Рэчыца"), а таксама 19-гадовы радавы тэрмiновай службы, 21-гадовы яфрэйтар i 22-гадовы радавы атрымалi траўмы рознай ступенi цяжкасцi i былi змешчаны ў бальнiцу. Яшчэ чацвёра — 28-гадовы прапаршчык, 27-гадовы старшы сяржант i 21-гадовы малодшы сяржант — вайскоўцы кантрактнай службы, а таксама 23-гадовы радавы тэрмiновай службы загiнулi на месцы здарэння.

Ігар ГРЫШЫН.

 

Злоўжыванне пацягнула на 3 млрд 200 млн?..

Генеральнай пракуратурай па матэрыялах Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю МУС узбуджана крымiнальная справа ў дачыненнi да 33-гадовага беспрацоўнага жыхара Жодзiна.

Раней падазроны працаваў на "БелАЗе" у знешнегандлёвым аддзеле. У той час, з лютага па лiпень, як мяркуецца, падазроны злоўжыўшы скарыстаўшыся службовым становiшчам, нанёс урон прадпрыемству ў памеры 3 мiльярдаў 200 мiльёнаў рублёў.

Дзмiтрый СТАНКОВIЧ.

 

Абрынулася прыбудова да школы

У чацвер вечарам у Смаргонi абвалiлася прыбудова да будынка сярэдняй школы № 2, паведамiў карэспандэнту "Звязды" прэс-сакратар Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Беларусi Вiталь Навiцкi.

Здарылася гэта каля паловы дзясятай вечара, калi ў прыбудове не было людзей. Кiнолагi, якiя абследавалi завалы, пацвердзiлi, што нiхто не пацярпеў. Вiталь Навiцкi ўдакладнiў, што прыбудова была ўзведзена ў 1960 годзе, а 9 снежня з-за трэшчын у сценах мясцовае ўпраўленне адукацыi забаранiла яе эксплуатацыю. У двухпавярховай прыбудове абрынулася, дарэчы, цагляная кладка на плошчы 190 квадратных метраў i дах на плошчы 150 квадратных метраў. Як мяркуецца, прычына — стала апорнай здольнасцi фундамента сцяны прыбудовы.

Iгар ГРЫШЫН.

 

Знiклага знайшлi... ў дзiцячым садку

Больш за пяць гадоў лёс 46-гадовага мiнчанiна, якога расшуквалi як знiклага без вестак, заставаўся невядомым.

Толькi цяпер, у ходзе аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў, праваахоўнiкам удалося ўстанавiць акалiчнасцi крымiнальнага здарэння, якое адбылося ўвечары 15 лiпеня 2003 года на тэрыторыi аднаго са сталiчных дзiцячых садкоў. Як высветлiлася, тады ў будынку садка з няшчасным з дапамогай сякеры расправiўся 36-гадовы сталiчны жыхар: зрабiў ён гэта з карыслiвых мэтаў. А цела схаваў... на тэрыторыi дзiцячага садка — закапаў.

Iгар ГРЫШЫН.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Буйное дарожна-транспартнае здарэнне, у якое трапiлi вайскоўцы вайсковай часцi Дзяржаўнага памежнага камiтэта Беларусi, адбылося днём на дарозе паблiз
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика